Свет33

У Мексіцы на пляж вынесла рыбіну, якая прарочыць катаклізмы

Сёрферы знайшлі на пляжы мексіканскага горада Каба-Сан-Лукас селядцовага караля. Рыбіна была жывая, але без часткі хваста, паведаміла выданне Need To Know.

Скрыншот з відэа

Верагодна, селядцовага караля вынесла на бераг пасля сустрэчы з марскім драпежнікам. Рыбіну перанеслі ў ваду з дапамогай дошак для сёрфінгу, але невядома, ці змагла яна выжыць. 

Селядцовага караля лічаць адной з самых незвычайных марскіх рыбін. Ён валодае змеепадобным целам даўжынёй да 11 метраў. Большую частку жыцця селядцовы кароль праводзіць на глыбіні звыш 900 метраў і рэдка падымаецца на паверхню.

З'яўленне гэтай рыбы каля паверхні вады са старажытных часоў лічаць прадвеснікам катаклізмаў. Цягам апошніх месяцаў іх лавілі каля берагоў Аўстраліі і Каліфорніі

Каментары3

  • Жвір
    22.01.2025
    Трамп інаўгураваўся, і вось вам, што не зразумела ?
  • хамса
    22.01.2025
    ой
    ну ўсё
  • Імя
    23.01.2025
    Шок: гаварашчая рыба аб'явіла новую назву Мексіканскага заліва!

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць