Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі і сёння прыехала ў Вільню. На вакзале яе чакалі муж Андрэй Шарэнда і шмат іншых беларусаў.
Паліна Шарэнда-Панасюк ўпершыню за чатыры гады абняла мужа:
«Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду», — сказала яна.
Людзі на вакзале Вільні сустрэлі яе скандаваннем «Жыве Беларусь!»
«Усе гэтыя гады за кратамі я ўяўляла сабе гэты момант, — сказала Паліна праз слёзы. — Вялікі дзякуй!»
Людзі суцяшалі, калі яна расплакалася: «Усё скончылася нарэшце».
«Нічога не скончылася, — адказала яна. — Скончыцца, калі ўсе выйдуць».
Каментары