Гродзенскім школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі
Для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі і далі патрымаць аўтаматы. Мерапрыемства прайшло ў рамках прафарыентацыі, піша Hrodna.life.
Справаздача аб праведзенай экскурсіі з’явілася на Facebook-старонцы школы, але, праўдападобна, потым была выдалена з сайта школы, але журналісты захавалі здымкі.
На апублікаваных фота бачна, што дзеці трымаюць у руках аўтаматы, шчыты і дубінкі – імі падчас змены карыстаюцца роты патрульна-паставой службы.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/hrodna1_250208-6gc11.jpg.webp)
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/hrodna3_250208-avhkm.jpg.webp)
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/hrodna2_250208-eeog5.jpg.webp)
Гэта не першае падобнае мерапрыемства, калі гродзенскія навучэнцы наведваюць экскурсіі з удзелам сілавікоў. Так у снежні 2024 года студэнтаў педыятрычнага факультэта ГрДМУ адправілі на экскурсію ў гродзенскую турму з «мэтай прафілактыкі правапарушэнняў».
Каментары
да 88-га года ў мянтоў не тое, што аўтаматаў, дубінак не было