Грамадства33

Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Эдуарда ўтрымліваюць у зняволенні ўжо больш за чатыры з паловай гады, калі ў чэрвені 2020 года арыштавалі разам з бацькам.

Фота: sb.by

У ліпені 2024 года яму дадалі да васьмі гадоў пазбаўлення волі яшчэ два гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Для адбыцця тэрміна палітвязня перавялі ў ваўкавыскую калонію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі супраць яго ўзбудзілі другую запар справу па ч. 2 арт. 411 КК. Суд над ім распачнецца ўжо 20 лютага, піша «Вясна».

Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволенні. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень спачатку адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі: змяшчала яго ў ШІЗА і ПКТ.

9 ліпеня 2024 у Бабруйску над Эдуардам адбыўся суд паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Павел Карцінін прызнаў Эдуарда вінаватым і прызначыў яму яшчэ два гады зняволення.

У верасні ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Эдуарда. Пасля гэтага яго перавялі ў папраўчую калонію для строгага рэжыму ў Ваўкавыск.

За пяць месяцаў утрымання там Эдуарда адміністрацыя калоніі ініцыявала ўзбуджэнне ўжо другой справы паводле ч. 2 арт. 411 КК. Працэс над палітвязнем пачнецца 20 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна. Суддзя — Мікалай Сяргейка, які летам 2024 года асудзіў па гэтым жа артыкуле анархіста Аляксандра Францкевіча. Эдуарду Бабарыку могуць дадаць яшчэ два гады калоніі.

Каментары3

  • Ганьба
    08.02.2025
    Зянон не папрасіў асабіста - і вось вынік.
  • Небарака
    08.02.2025
    Гэта ўжо сігнал, мо хто ведае са знаўцаў?
  • creck_55
    08.02.2025
    Небарака, по 411 можно ,,крутить,, пока не ,,отдуплиться,,....... Вот как-то так.......

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць