Трамп вырашыў адмяніць папяровыя саломінкі для піцця і вярнуць пластыкавыя
Праблема саломінак турбавала Трампа яшчэ некалькі гадоў таму.
Трамп вырашыў адмяніць папяровыя саломінкі для піцця і вярнуць пластыкавыя. У сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, а затым і ў X, прэзідэнт ЗША абвясціў: «На наступным тыдні я падпішу ўказ, які пакладзе канец недарэчнаму ўкараненню Байдэнам папяровых саломінак, якія не працуюць. Назад да пластыку!», піша Bild.
Тым самым будзе адменена рашэнне Джо Байдэна адмовіцца ад пластыкавага посуду ў дзяржаўных установах да 2035 года. Пост Трампа тут жа атрымаў хвалу ад Ілана Маска: «Найвялікшы прэзідэнт у гісторыі!»
Праблема саломінак турбавала Трампа яшчэ некалькі гадоў таму. Падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года ён крытыкаваў дэмакратаў:
«Яны хочуць забараніць саломінкі для піцця. Хто-небудзь спрабаваў гэтыя папяровыя саломінкі? Яны не вельмі добра працуюць. Яны распадаюцца, як толькі вы п'яце праз іх, а калі ў вас такі прыгожы гальштук, як гэты, у вас няма іншага выбару».
У той час перадвыбарчы штаб Трампа прадаваў спецыяльна вырабленыя пластыкавыя саломінкі з надпісам «ліберальныя папяровыя саломінкі не працуюць».
У ЕС аднаразовыя пластыкавыя вырабы, такія як саломінкі для піцця, забароненыя з 2021 год
Каментары
А займаўся дробным шкодніцтвам спадар Байдэн Стары, калі забараняў плястыкавыя саломкі, займаецца, як вы кажаце, бздурай эўракалгас з 2021.