Грамадства44

Экс-маладафронтаўца Дубскага схапілі ў Варонежы і нібыта хацелі адправіць на вайну. А потым ён усплыў у прапагандыстаў

Хлопец з цьмянай біяграфіяй пагражаў Ксеніі Лебедзевай, што калі яна яму не дапаможа, то ён напіша ў «Нашу Ніву».

Арцём Дубскі. Скрыншот звароту да расійскіх журналістаў, 2025 год

Днямі былы маладафронтавец Арцём Дубскі засвяціўся ў расійскіх медыя — маўляў, у Варонежы яго, грамадзяніна Беларусі, спрабавалі гвалтоўна адправіць на вайну. Аказалася, што ў гісторыі не ўсё так проста.

Хто такі Дубскі? Персанаж з неадназначнай біяграфіяй.

Арцём далучыўся да «Маладога фронту» ў 2006-м, калі яму было 19 гадоў. У канцы нулявых на Дубскага завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах. Ён атрымаў хатнюю хімію, але пад пагрозай яшчэ адной крыміналкі выехаў ва Украіну. Калі ўсё ж вярнуўся, атрымаў год калоніі — за ўхіленне ад пакарання. Дубскі быў прызнаны палітвязнем.

Пасля вызвалення жыў ва Украіне, пасля ў Польшчы.

У 2022-м Дубскі трапіў пад увагу польскіх сілавікоў за публічныя абразы ўкраінскіх уцекачоў. Яго сабраліся судзіць, таму ён з'ехаў у Беларусь, дзе паспеў даць інтэрв'ю прапагандыстам. 

Арцём Дубскі. Скрыншот відэа БелТА 2023 года

А ўрэшце асеў у Расіі, дзе жыве ўжо трэці год. Сябрам хлопец тлумачыў гэта тым, што прыехаў у Варонеж да будучай жонкі — яна, таксама беларуска, жыве там.

Нядаўна Дубскі з’явіўся ў расійскіх медыя. Арцём расказаў, што 29 студзеня 2025 года ён пайшоў у адзін з варонежскіх пунктаў выдачы заказаў. Там яму адмовіліся выдаваць тавар. Пачалася сварка, Дубскі пазваніў у паліцыю, але ўчастковы замест дапамогі выклікаў калег.

Па словах Дубскага, яго спакавалі, адвезлі ў аддзяленне паліцыі, пры гэтым пашкодзілі яму плячо — у хлопца вылецеў сустаў. Паліцэйскія выклікалі хуткую, яму ўкалолі абязбольвальныя сродкі і зрабілі рэнтген, але ў бальніцы не пакінулі, давялося вяртацца ў аддзяленне.

А там яго быццам спрабавалі завербаваць на вайну — пры тым што ён мае беларускае грамадзянства і не абавязаны ехаць на фронт. Па словах Дубскага, пратаколы на яго доўга не складалі, адмаўляліся званіць у беларускае консульства, а пасля яму зноў «выцягнулі» сустаў, і хлопец яшчэ раз трапіў у бальніцу. Далей яго зноў вярнулі ў аддзел, адкуль ён збег ранкам 30 студзеня дзякуючы перасменцы паліцэйскіх.

Такую версію падзей Арцём расказаў расійскаму тэлеграм-каналу «Асцярожна, навіны». Варта адзначыць, што ніякіх доказаў гэтай гісторыі — напрыклад, дакументаў з аддзела ці бальніцы — апублікавана не было.

Пасольства Беларусі ў Расіі заявіла, што ў курсе сітуацыі і знаходзіцца ў шчыльным кантакце з Дубскім. Расійскія сілавікі расказалі, што за мінулы год Дубскі каля 50 разоў ладзіў скандалы ў тым пункце выдачы, а пры апошнім затрыманні «двойчы імітаваў пагаршэнне самаадчування».

А 5 лютага пра камунікацыю з Дубскім напісала беларуская прапагандыстка Ксенія Лебедзева. Яна апублікавала цытаты з перапіскі — паводле іх, Дубскі, каб вярнуць свой пашпарт, збіраўся напісаць розным медыя. І пагражаў, што калі беларускія дзяржаўныя прапагандысты не дапамогуць, то ён пойдзе скардзіцца незалежным журналістам.

«Тут ёсць шанс унікальны, вельмі вадка пад сябе схадзіць. Ну, уявіце, якая карцінка будзе, я проста ўслых цяпер разважаю: калі тая ж «Ніва Наша», якая публікуе афіцыйны зварот, напрыклад, маёй гаворачай галавы, што я, вось такі бедалага, трапіў у такую сітуацыю ў расійскай паліцыі, дзе брацішкі-расішкі ўсяляк здзекаваліся з беднага беларусіка, хацелі яго, уласна, на вайну запакаваць.

А ён такі выбег і, значыць, ламануўся ў беларускае пасольства. А яму там фігу паказалі. Ён ламануўся да беларускіх медыйшчыкаў, там да Ксеніі [Лебедзевай], да Пратасевіча — зараз буду пісаць — а яму адтуль яшчэ большую фігу паказалі. І ён ужо ад безвыходнасці ламануўся да так званых дэструктыўных. І там яго асвятлілі. Уявіце, як гэта будзе прыгожа, вясёлка ззяе на небе ясным».

Паводле слоў Лебедзевай, Дубскі хваліўся ёй, што даслаў сваю гісторыю прыкладна ў 80 тэлеграм-каналаў.

Пашпарт, які забралі паліцэйскія, Дубскага нібыта не надта хваляваў. 

«Ды хрэн на пашпарт, мяне за пяцёрку ў Еўропу завязуць. Без праблем, я туды траплю, там аднаўлю ўсе польскія дакументы», — пісаў Дубскі Лебедзевай.

Але перад гэтым усё ж пастараўся максімальна распаўсюдзіць гісторыю пра гвалтоўную адпраўку на вайну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Джонни депп
    08.02.2025
    И..?
  • 1
    08.02.2025
    Свецкі леў, інфлуэнсер, інтэрв'ю – ад 3 тыс. у.е..
  • Беларус
    08.02.2025
    Чарговая вата, бо сапраўдныя маладафронтаўцы па іншы бок.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць