Закладнікі спачатку былі перададзеныя Чырвонаму Крыжу, затым іх адвязуць у Ізраіль.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/al250208-73q7u.jpg.webp)
Кадр з трансляцыі «Аль-Джазіры»
А 11-й з машыны вывелі Охада Бэн-Амі. Ён перасоўваецца самастойна. Затым з аўтамабіля вывелі Элі Шарабі і Ора Леві.
Усе трое выглядаюць вельмі знясіленымі, піша newsru.co.il.
Ізраіль выпусціць 183 палесцінскіх зняволеных. 111 з іх былі затрыманыя ў сектары Газа падчас вайны, 72 чалавекі — ва Усходнім Ерусаліме і на Заходнім беразе. 18 чалавек адбывалі пажыццёвае зняволенне.
Каментары