Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску
Даносчыца Вольга Бондарава частку сваёй бязмежнай энергіі скіравала на тое, каб дабіцца перайменавання вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Мінску. 14 кастрычніка мінулага года яна арганізавала калектыўны зварот, у якім патрабавала, каб вуліца Каліноўскага стала вуліцай Аляксандра Мядзведзя. Цяпер абураецца вынікам.
Мінскі гарвыканкам, атрымаўшы зварот, накіраваў яго ў сваё ўпраўленне культуры. Там жа 15 студзеня правялі пасяджэнне камісіі па найменні і перайменаванні гарадскіх аб'ектаў і вынеслі вердыкт — пакінуць цяперашнюю назву.
Бондарава, вядома, рашэннем камісіі, «куды, дарэчы, уваходзіць і Гігін», вельмі незадаволеная. Паводле яе меркавання, Мінскі гарвыканкам стаіць «на варце польскіх інтарэсаў».
Але не ўсюды ўсё праходзіць так гладка. Так, 26 чэрвеня 2024 года кобрынскія дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.
Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам
Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка
«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію
«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе
Каментары