Грамадства33

У Беларусі засталося менш за 500 рыма-каталіцкіх парафій. Перарэгістрацыю праходзяць не ўсе

Свежая статыстыка па колькасці рэлігійных арганізацый Беларусі яшчэ не апублікаваная, але па прамежкавых дадзеных бачна, што за мінулы год колькасць рыма-каталіцкіх парафій у краіне скарацілася. Многія супольнасці Рыма-каталіцкай царквы былі ліквідаваныя ў мінулым годзе, і гэты працэс працягваецца, піша Katolik.life.

У Беларусі засталося менш за 500 рыма-каталіцкіх парафій

Калі па звестках на 1 студзеня 2024 года, апублікаваных на рэсурсе Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у Беларусі налічвалася роўна 500 рыма-каталіцкіх парафій, то звесткі за сярэдзіну мінулага года кажуць пра тое, што цяпер іх стала меней.

Такую статыстыку выданне знайшло, напрыклад, на сайце Віцебскага аблвыканкама. Паводле даных на 1 ліпеня 2024 года, у рэгіёне налічвалася 85 супольнасцяў рыма-католікаў. Па стане на пачатак года іх было 94.

У Мінскай вобласці, у адпаведнасці з інфармацыяй, абноўленай у верасні, дзейнічае 97 рыма-каталіцкіх парафій. На пачатак 2024 года іх налічвалася 98.

Па звестках Гомельскага аблвыканкама, у рэгіёне 20 супольнасцяў рыма-католікаў, а ў пачатку года была 21 супольнасць.

Па іншых рэгіёнах адкрытых даных для параўнання няма, альбо яны састарэлі.

Як вядома, у 2024 годзе ў Беларусі пачалася перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый. Гэта стварыла праблемы для невялікіх парафій. Да прыкладу, пробашч касцёла ў Бабруйску тлумачыў:

«Для рэгістрацыі парафіі патрэбныя 20 «заснавальнікаў» з парафіянаў, якія будуць ухваленыя ўладамі. А гэта не так проста. Напрыклад, пенсіянераў падаваць як заснавальнікаў можа быць вельмі нязручна — калі потым хтосьці з іх пераселіцца ў іншы горад ці ў лепшы свет, трэба будзе зноў збіраць сход, выбіраць новага чалавека на замену і зноў падаваць паперы ў выканкам. Таму лепш знайсці маладых, сярэдняга ўзросту. Шукаем».

Тыя супольнасці, якія зразумелі, што не змогуць выканаць новыя патрабаванні, падалі заявы на ліквідацыю арганізацыі. І гэты працэс яшчэ працягваецца — дакументы для перарэгістрацыі парафіі павінны падаць не пазней за 5 ліпеня 2025 года.

Пры гэтым вышэйадзначанае тычыцца не толькі каталікоў. Колькасць зарэгістраваных праваслаўных супольнасцяў у рэгіёнах таксама скарацілася.

Прынамсі, на дзве парафіі БПЦ стала менш у Мінскай вобласці (зноў жа па звестках за верасень 2024 года), адразу на 20 супольнасцяў — у Віцебскай вобласці (па звестках за ліпень). У цэлым у Беларусі налічвалася 1737 парафій БПЦ у адпаведнасці з данымі на пачатак 2024 года.

Каментары3

  • Атеист
    16.01.2025
    Чем меньше, тем лучше
  • Ганьба
    17.01.2025
    Духоўны банкрот - маскальска-КДБшнае праваслаўе - змагаецца з богавым кесаравымі метадамі.
  • Сергей
    17.01.2025
    Атеист, атеисты произошли от австралопитеков, ибо эволюция не имеющая мозгов их склонила к поеданию масца, и заставила эволюционировать. Таково атеистическое вероучение.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць