На богаслужэнне былі дапушчаны толькі асуджаныя з ліку гаспадарчага атрада.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/kapliva241230-vve9k.jpg.webp)
Кіраўнік Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні БПЦ протаіерэй Георгій Лопухаў 25 снежня здзейсніў першую літургію ў капліцы ў гонар святога мучаніка Варвара Луканскага (былога рабаўніка, які жыў у Грэцыі, але пад канец жыцця пакаяўся і пайшоў у царкву), піша Mayday.team.
Аднак на богаслужэнне традыцыйна былі дапушчаны толькі асуджаныя з ліку гаспадарчага атрада. За мерапрыемствам сачыў начальнік аддзела выхаваўчага працэсу СІЗА-1 маёр унутранай службы Сяргей Ключэня.
Тыднем раней святары БПЦ арганізавалі ў СІЗА-1 размову з непаўналетнімі падазраванымі, якім прывезлі навагоднія наборы цукерак.
Следчы ізалятар №1 пераехаў на новы адрас у Калядзічы 29 красавіка гэтага года. Стары будынак на вуліцы Валадарскага больш не выкарыстоўваецца.
Каментары