Кампанія «Металабудпрофіль», вядомая сваімі жылымі комплексамі «Ціхая гавань» і «Валмянскі шлях», пачала працэс ліквідацыі, піша CityDog.io.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/98f63eb64ae25338fe25016dc9c1f5dc-wklrj.jpg.webp)
На сайце часопіса «Юстыцыя Беларусі» напісалі, што з 23 снежня 2024 года кампанія «Металабудпрофіль» знаходзіцца ў ліквідацыі. Рашэнне аб закрыцці прынялі ўласнікі.
Да гэтага, 29 лістапада, забудоўшчык падаў заяву аб банкруцтве.
«Металабудпрофіль» працаваў у Беларусі з 1994 года. Кампанія займалася будаўніцтвам малапавярховага жылля ў прыгарадах Мінска. Сярод яе праектаў — жылыя комплексы «Ціхая гавань», «Валмянскі шлях» і таўнхаусы ў Астрашыцкім Гарадку.
Каментары