Культура

Праграма фестывалю Pradmova ў Варшаве

15—18 лістапада фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ў Варшаве на некалькіх пляцоўках. Фестываль збярэ розных аўтараў і аўтарак, мастачак і мастакоў, даследчыкаў і даследчыц і музыкаў, піша bellit.info.

Месцы правядзення фестывалю:

  • Пляцоўка А — ul. Foksal, 11
  • Пляцоўка B — ul. Foksal, 11
  • Пляцоўка C — ul. Dożynkowa, 6a
  • Клуб Scena Chmielna — Nowy Świat, 27A
  • Prześwit  — ul. Freta, 39

Некаторыя падзеі фестывалю (больш на сайце pradmova.eu):

Пятніца, 15 лістапада

Фестываль стартуе а 18:00 па пляцоўцы А ўрачыстай цырымоніяй і адкрыццём выставы ART PRADMOVA, што прадставіць творы ўдзельнікаў сёлетняга конкурсу — маладых дызайнераў і дызайнерак ды кніжных ілюстратараў і ілюстратарак.

Праграма дня працягнецца дыскусіяй «Доўгая дарога ад Быкава» з удзелам Святланы Курс, Андрэя Хадановіча, Андрэя Масквіна і Адама Міхніка. На завяршэнне вечара — канцэрт беларускіх гуртоў Разбітае Сэрца Пацана, Harotnica, Trava і Кміт-ансамбль, які стане сапраўдным святам беларускай музыкі.

Субота, 16 лістапада

Другі дзень фестывалю прапануе насычаную праграму на пляцоўках A і В. Госці змогуць наведаць дыскусіі пра беларукага Дастаеўскага і палітычную і культурную ідэнтычнасць краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, абмеркаваць стратэгіі існавання беларускага тэатра ў эміграцыі і даведацца, як мова можа стаць сапраўдным героем эпасу. Апрача таго, госці фестывалю змогуць наведаць прэзентацыі манаграфій і даследаванняў па гісторыі і тэатральным мастацтве, а таксама новых выданняў беларускай і замежнай літаратуры.

Сярод іншых падзей дня — прэзентацыя кнігі Таццяны Шчытцовай пра беларускую рэвалюцыю, размова пра фемінізацыю беларускай мовы з Уладзіславам Гарбацкім, а таксама выступы беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц, што плаўна перацякуць у Вечар Паэзіі.

На пляцоўцы С маленькіх і дарослых гасцей фестывалю чакае магчымасць паўдзельнічаць у разнастайных майстар-класах: стварэнне ілюстрацый з Эльгай Паповай, асваенне аналагавых тэхналогій пісьма з Антосем Сівых, варкшоп па трафарэтны друку са Святланай Дземідовіч і эксперымент з калажамі ад Ірыны Арахоўскай.

На большасць майстар-класаў патрэбная рэгістрацыя.

Нядзеля, 17 лістапада

Нядзеля, 17 лістапада, стане яркай кульмінацыяй фестывалю PRADMOVA, напоўненай разнастайнымі падзеямі, што аб’яднаюць музыку, літаратуру, дыскусіі і творчыя сустрэчы. Дзень распачнецца канцэртам Алеся Папковіча «Між берагамі»: аўтар праз музыку даследуе беларускую ідэнтычнасць і культурныя перасячэнні. 

Праграма працягнецца абмеркаваннем сучаснага беларускага коміксу з Кацярынай Веразуб і Мікітам Сеннікавым, якія падзеляцца сваім досведам у стварэнні коміксаў і абмяркуюць іх ролю ў нацыянальнай культуры.

Госці таксама змогуць пазнаёміцца з навуковай спадчынай Вацлава Ластоўскага падчас прэзентацыі яго этнаграфічных і моўных даследаванняў.

Вольныя Купалаўцы падзеляцца досведам стварэння спектакля паводле кнігі Максіма Знака «Зэкамерон». Увечары чакаецца філасофска-літаратурная дыскусія пра спадчыну Чэслава Мілаша, апошняга грамадзяніна Вялікага Княства Літоўскага, а таксама прэзентацыя кнігі Юліі Чарняўскай «Свет пра цябе», прысвечанай Юрыю Зісеру.

Фінальнай падзеяй дня стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA і канцэрт «Imagined Lover» ад Five Storey Ensemble, дзе сучаснай паэзія прагучыць у інтэрпрэтацыі беларускіх кампазітараў.

Панядзелак, 18 лістапада

Увечары панядзелка 18 лістапада ў межах Pradmova адбудуцца паказы спектакляў «Быкаў і яго д’яблы» (рэж. Васіль Дранько-Майсюк) і «Па што ідзеш, воўча?» (рэж. Моніка Дабраўлянска).

Дадатковыя актыўнасці

Фестываль прапануе ўдзельнікам унікальную магчымасць прыняць удзел у ролевым ларпе «Bring Your Own Bottle», дзе госці змогуць увасобіць сябе ў беларускіх творцаў і перажыць «апошнюю вечарыну».

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць