Свет

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Прынцэса Уэльская разам з мужам зрабілі нечаканы візіт у Саўтпорт, дзе яны прыватна сустрэліся з сем’ямі трох дзяцей, якія трагічна загінулі ў ліпені гэтага года ў выніку нападу зламысніка, піша Бі-бі-сі.

Фота: Danny Lawson, Pool Photo via AP

Гэта было першае з’яўленне Кэтрын на публіцы пасля заканчэння курса хіміятэрапіі. Паводле крыніц, блізкіх да каралеўскай сям’і, яна вырашыла далучыцца да прынца Уільяма, каб «прадэманстраваць мясцовай супольнасці сваю падтрымку, спачуванне і спагаду».

Каралеўскі візіт у гэты прыморскі горад на паўночным захадзе краіны асабліва не афішаваўся, каб забяспечыць магчымасць у прыватнай абстаноўцы сустрэцца з бацькамі трагічна загінулых дзяцей і настаўніцай танцаў, якая таксама стала сведкай нападу. Прысутнасць Кэтрын стала прыемнай нечаканасцю для ўсіх.

Пасля заканчэння лячэбнага курса жонка прынца Уільяма паступова вяртаецца да выканання сваіх каралеўскіх абавязкаў, і візіт у Саўтпорт стаў важным крокам у гэтым кірунку. Кэтрын казала пра тое, што ў яе бываюць «добрыя і дрэнныя дні», і Кенсінгтонскі палац папярэдзіў, што расклад яе з’яўленняў на публіцы можа змяняцца ў апошні момант.

Мэтай візіту прынца і прынцэсы было прадэманстраваць жыхарам мясцовай супольнасці, што пра іх не забываюць у цяжкі момант. Каралеўская пара паўтары гадзіны правяла з сем’ямі трох загінулых дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 9 гадоў і сустрэлася з работнікамі службаў выратавання.

Трагедыя адбылася ў ліпені, калі 17-гадовы Аксель Рудакубана з нажом напаў на ўдзельнікаў урока танцаў у танцавальным клубе Hart Space. Дзве дзяўчынкі загінулі на месцы, 11 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей, атрымалі раненні, і пазней у шпіталі памерла яшчэ адна дзяўчынка.

Аксель, сын імігрантаў з Руанды, які нарадзіўся ўжо ў Уэльсе і мае брытанскае грамадзянства, быў затрыманы на месцы злачынства. Яму былі прад’яўленыя абвінавачанні ў забойстве і замаху на забойства.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць