Спорт3131

«Гэта правакацыя». Батутыста Літвіновіча на Алімпіядзе спыталі аб падтрымцы Лукашэнкі

Двухразовы алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце пасля перамогі ў Парыжы паразважаў аб нейтральным статусе.

Іван Літвіновіч. Фота: НАК Беларусі

Беларускі батутыст Іван Літвіновіч пасля заваёвы золата на Алімпіядзе ў Парыжы адказаў на пытанне аб нейтральным статусе.

Падчас узнагароджання двухразовага чэмпіёна замест гімна грала мелодыя, абраная МАК. Журналісты папрасілі Літвіновіча пракаментаваць гэты факт, піша insidethegames.biz.

«Што тут сказаць? Гэта іншая мелодыя. Наш гімн лепшы. Вядома, на наступных Алімпійскіх гульнях я хацеў бы выступаць пад сваім сцягам і гімнам», — адзначыў Літвіновіч.

Акрамя таго, у алімпійскага чэмпіёна спыталі пра яго прысутнасць на Гульнях у кантэксце яго ранейшай падтрымкі беларускай дзяржавы, а ў прыватнасці Аляксандра Лукашэнкі. На гэтае пытанне спартсмен адказваць не стаў.

«Я не хачу адказваць на гэтыя пытанні. Вы задаеце гэтыя пытанні, каб справакаваць мяне. Я буду адказваць толькі на пытанні пра спорт», — сказаў Літвіновіч.

Іван заваяваў золата ў скачках на батуце на другой Алімпіядзе запар. У 2021 годзе ён падпісаў ліст у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які быў спушчаны з Мінспорту ў адказ на ліст спартоўцаў у падтрымку свабодных выбараў і супраць гвалту.

Пасля перамогі ў Токіа Літвіновіч тлумачыў, што падпісаў ліст, бо «спорт павінен быць па-за палітыкай»: 

«Я не паглыбляўся ў гэтую тэму. Так, я падпісваў ліст. Падпісваў, што спорт па-за палітыкай, я заўсёды гэтага прытрымліваўся. Што адбываецца, тое адбываецца. Мяне гэта не тычыцца, мяне гэта не закранула».

Каментары31

  • Караюшчы тапак
    04.08.2024
    Что и требовалось доказать. "Нейтральные спортсмены" - это чушь, их не существует. Диктаторский режим отправит на соревнования только своих, прикормленных людишек. Не лояльные спортсмены не будут допущены самим режимом, тут никакие санкции не нужны. Отсюда вывод: необходим полный запрет на участие спортсменов из РФ и РБ, достойные спортсмены от санкций не пострадают, т к. всё равно не попадут на соревнования от своих стран.
  • Не хапае смеласці сказаць што за Лукашэнку, дыктатуру і вайну??
    04.08.2024
    Сапраўдны лукашыскі прыстасаванец. Там ен будзе адказваць толькі на пытанні пра спорт, а потым прыедзе сюды і будзе з кожнага ўцюга рэкламаваць рэферэндум і псеўдавыбары за адзінага кандыдата
  • Ганьба
    04.08.2024
    Хаць бы ты і скакаў высока, але ты ўсе жыцце, насамрэч, на каленях

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць