Асноўны турнір Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе стартуе ў Мельбурне ў гэту нядзелю.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/ap23190721076848-h738w.jpg.webp)
Вікторыя Азаранка выйграла турнір двойчы: у 2012-м і 2013-м гадах. Фота: Alberto Pezzali / AP
У першым крузе Вікторыя Азаранка (18-я ракетка свету) будзе змагацца з італьянскай спартсменкай Камілай Джорджы (55-я).
Аляксандра Сасновіч (83), калі адновіцца ад пашкоджання, згуляе супраць іспанкі Рэбекі Машаравай (94).
Суперніца другой ракеткі свету Арыны Сабаленка пакуль не вызначана.
Вікторыя Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, Арына Сабаленка выйграла турнір год таму.
Каментары