У Кіеў прыехаў новы міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/sikorski231222-gxzs9.jpg.webp)
Ён паведаміў, што гэта ягоны першы візіт за мяжу з моманту прызначэння на пасаду. Сікорскі на мінулым тыдні стаў міністрам замежных спраў у кааліцыйным урадзе Дональда Туска.
Сікорскі быў міністрам замежных спраў Польшчы ў 2007—2014 гадах.
У лістападзе 2010 года, за месяц да прэзідэнцкіх выбараў, ён разам з міністрам замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвеле прыязджаў у Мінск. Міністры спрабавалі ўгаварыць Лукашэнку правесці выбары па дэмакратычных стандартах і выконваць правы чалавека, паабяцаўшы ўзамен эканамічнае супрацоўніцтва.
Аднак Плошча-2010 была жорстка разагнана, сем кандыдатаў у прэзідэнты апынуліся за кратамі, а Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч атрымалі пасля рэальныя тэрміны.
Каментары