Грамадства88

Славутага ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі. Магчыма, вінавацяць у «здрадзе радзіме»

Пра затрыманне пробашча касцёла Святога Юзафа ў Валожыне Генрыха Акалатовіча стала вядома ўчора.

Генрых Акалатовіч. Фота: catholic.by

Крыніцы «Хрысціянскай візіі» сцвярджаюць, што затрыманне адбывалася ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 356 КК РБ «Здрада дзяржаве». Санкцыя па дадзеным артыкуле прадугледжвае ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Святару 63 гады, ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем.

У 2013 годзе па гэтым жа артыкуле, «Здрада дзяржаве» абвінавачваўся іншы каталіцкі святар, ксёндз Уладзіслаў Лазар. Ён быў затрыманы ўлетку 2013 года і паўгода правёў у СІЗА КДБ. Пасля святара выпусцілі і справа не мела далейшага працягу. Пасля вызвалення з СІЗА служыць у Вілейцы.

Генрых Акалатовіч нарадзіўся ў Новай Мышы пад Баранавічамі ў 1960 годзе ў польскай па свядомасці сям'і.

Ëн прыйшоў да святарства яшчэ ў часы савецкага атэізму. Ëн яшчэ юнаком вучыўся ў падпольнай семінарыі ў Нядзведцы пад Ляхавічамі. Адслужыў у арміі, вывучыўся на чыгуначніка, але працягваў дабівацца ад уладаў права на афіцыйнае навучанне ў семінарыі. Высвяціў яго таемна біскуп Вінцэнтас Сладкявічус у 1984 годзе.

Генрых Акалатовіч служыў пробашчам у Браславе, Ракаве, Нясвіжы, Бабруйску. Ëн быў першым ксяндзом, які наведаў Катынь. Гэта было ў 1984 годзе, улады яго за гэта там затрымалі і аштрафавалі. Усяго Саветы штрафавалі яго каля 30 разоў. Яго родны брат Леанард таксама ксёндз.

Каментары8

  • К12314
    18.11.2023
    Уже пристали к ксёнзам. На попов православных и их святых угодников облаву устройте.
  • Нунцыята
    18.11.2023
    Ізноў нагнятаеце! Усе католікі ў Беларусі вельмі, вельмі ўсім задаволеныя! І пана Генрыха, магчыма, выпусцяць, толькі трэба быць ціха!
  • так
    19.11.2023
    К12314, дык на нармальных ужо, і ў Менску і ў Гародні і ў іншых месцах. З пасад павыганялі за асуджэнне гвалту. Пытанне - ці паспелі каго з праваслаўных святароў пасадзіць? Прынцыповае пытанне - каго слухаеш. Сумленне ці начальства?

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць