Нядаўна сфармаваны ўрад Славакіі на чале з Робертам Фіца адмовіўся ўхваліць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на суму 40,3 мільёна еўра. Пакет быў падрыхтаваны яшчэ пры ранейшым урадзе, які змяніўся ў выніку выбараў.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/gettyimages-1746298254-dm1hk.jpg.webp)
У пакет павінны былі ўвайсці 4 мільёны патронаў, больш за 5 тысяч артылерыйскіх снарадаў, 140 ракет для комплексу СПА «Куб», які Славакія паставіла Украіне раней, і восем мінамётаў з боепрыпасамі для іх.
Левы папуліст Роберт Фіца прыйшоў да ўлады ў тым ліку з абяцаннем спыніць пастаўкі зброі Украіне. Цяпер Славакія, паводле яго, абмяжуецца толькі гуманітарнай дапамогай.
У той жа час, адмовіўшыся ад паставак зброі Украіне на дзяржаўным узроўні, урад Фіца заяўляе, што не будзе перашкаджаць прыватным славацкім кампаніям у выкананні іх кантрактных абавязацельстваў, у тым ліку тых, што датычацца паставак Украіне ўзбраенняў.
Каментары