«Ён проста сіні ўжо». У Віцебску падчас трэш-стрыму памёр чалавек
У Віцебску некалькі гадоў існуе некалькі каналаў на ютубе пра жыццё мясцовых прыхільнікаў азартных гульняў. Паміж ролікамі пра падарожжы, паходы на футбол і розныя даволі бяскрыўдныя актыўнасці, арганізатары ладзілі трэш-стрымы, падчас якіх удзельнікі за грошы пілі алкаголь і рабілі розныя заданні. Чарговая трансляцыя скончылася трагедыяй.
Адзін з такіх каналаў называецца «Околоконторы», у ім крыху менш за 5 тысяч падпісчыкаў. Ён адгалінаваўся ад больш паспяховага канала «Джэнтльмены фартуны» з 56,5 тысячы, але героі ў абодвух каналаў адныя і тыя ж — віцебскія лудаманы і алкаголікі.
Учора ўвечары на канале праходзіў стрым, які скончыўся трагедыяй. У анонсе трансляцыі ўдзельнікі заяўлялі, што гатовыя за грошы рабіць любыя заданні, у тым ліку выпіць нагбом бутэльку гарэлкі.
Адзін з удзельнікаў зрабіў гэта і адразу страціў прытомнасць. Яго паклалі на канапу і працягнулі стрым. Праз працяглы час гледачы заўважылі, што чалавек пасінеў, але ніхто не рэагаваў.
Калі звярнулі ўвагу, было ўжо запозна. Запіс трансляцыі з каналу аператыўна выдалілі, але па тэлеграм-каналах распаўсюджваюцца відэа, як чалавека спрабуюць рэанімаваць.
Раніцай на каналах з'явіліся спачуванні з нагоды смерці Аляксея Куціса па мянушцы Шлюзберы.
Каментары
Могилев? Гомель? Брест?
я во многих городах наших побывала. здоровья вам, мужики
[у меня здоровья уже просто нет]