Грамадства104104

Ціханоўская дала інтэрв'ю, ад якога ў расійскай апазіцыі палыхнула. Што здарылася?

Святлана Ціханоўская патлумачыла, чаму паміж расіянамі і беларусамі вялікая розніца. Некаторыя расійскія апазіцыянеры абурыліся яе словамі, а ў выніку самі адграблі ў твітары.

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю расійскаму выданню «Новая газета. Европа». Падчас гутаркі яна некалькі разоў падкрэсліла, што паміж расіянамі і беларусамі ёсць істотная розніца, таму, напрыклад, несправядліва ўводзіць для іх у Еўропе аднолькавыя абмежаванні.

«Мы ж бачым знакі Z на вуліцах у Расіі, бачым расіян, вельмі агрэсіўна супраць Украіны настроеных. У Беларусі вы такога не ўбачыце ніколі. У нас беларусы проста не разумеюць, як можна напасці на суседнюю краіну, на блізкую краіну», — сказала яна.

«У расіян усё ж такі ёсць імперыялістычныя амбіцыі, і яны распаўсюджваюцца на большасць насельніцтва, на жаль», — заўважыла Ціханоўская.

Яна дадала, што Пуціна, у адрозненне ад Лукашэнкі, прызнаюць легітымным кіраўніком.

«З гэтай размовы я зразумеў, што вы наогул не камунікуеце з расійскай апазіцыяй за мяжой. У гэтым няма сэнсу? Ці чаму так?» — спытаў яе журналіст Ілья Азар.

Святлана Ціханоўская адказала, што ведае многіх дзеячаў расійскай апазіцыі (з Кара-Мурзой сустракалася, напрыклад) і вітае намаганні, накіраваныя на паслабленне расійскага рэжыму і вызваленне ўсіх палітвязняў.

«Я ўпэўненая, што нашы медыя нечаму вучацца ў расійскіх апазіцыйных медыя, магчыма, грамадскія ініцыятывы нашых краін таксама маюць зносіны.

Але і ярка выяўленага запыту [на зносіны] няма, калі шчыра. Ёсць нейкія агульныя канферэнцыі, дзе прысутнічаюць беларускія дэмакратычныя сілы і расійскія апазіцыянеры. Напэўна, пакуль гэтага дастаткова», — сказала яна.

Паводле слоў Ціханоўскай, агульных праектаў з расійскай апазіцыяй у яе няма.

«Вядома, ёсць агульныя падыходы, але кантэкст у дзвюх краін абсалютна розны».

«А мне здаецца, што даволі падобны кантэкст, але вам лепш відаць», — заўважыў Азар.

«Мне лепш відаць, бо я таксама сачу за расійскім парадкам дня і ведаю, што калі чалавека ў Беларусі спытаць пра вайну, то ён прамаўчыць, не скажа, што супраць, бо ведае, што пасля такіх слоў яго могуць у турму пасадзіць. Але ён ніколі не скажа, што ён за, што правільна там [Расія] ўсё робіць. Ніколі.

І ў гэтым вялікая розніца. Магчыма, вы яе не адчуваеце, але для мяне гэта проста каласальны gap [разрыў]».

Гэта інтэрв'ю абурыла некаторых расійскіх апазіцыянераў.

«Вось вам здрасьце», — пракаментаваў Максім Кац яе словы пра імперыялістычныя амбіцыі і легітымнасць Пуціна.

«Усё, што трэба ведаць аб інтэлектуальным узроўні і кваліфікацыі ў якасці палітыка Ціханоўскай», — напісаў у твітары заснавальнік буйной расійскай кампаніі «Артсофт» Артур Закіраў, які асудзіў вайну і стварае арганізацыю па абароне правоў расіян і эмігрантаў.

«Калі ўжо на тое пайшло, то асабіста я лічу, што беларусы сваёй бяздзейнасцю і маўклівай згодай з дзеяннямі Лукашэнкі ствараюць спрыяльныя ўмовы для ўтрымання ўлады Пуціным і спрыяюць яго вайне ва Украіне, у якой у тым ліку задзейнічаны тэрыторыі Беларусі пад патрэбы пуцінскага войска», — дадаў Закіраў.

Беларусы ў каментарах ім пішуць: дзе ж тут няпраўда? Многія расіяне падзяляюць абурэнне сваёй апазіцыі.

«Мэта — пабудаваць ідэнтычнасць сваёй краіны на адштурхоўванні ад былой метраполіі. Ці нават на канфрантацыі з ёй. Яшчэ адна «мы не Расія», — каментуе адзін з твітарчукоў словы Ціханоўскай.

Але хапае і тых расіян, якіх хвалюе іншае пытанне: а што расійская апазіцыя за гэты час зрабіла для сваіх грамадзян?

«Давайце яшчэ да Ціханоўскай дая**цеся, якая за тры гады зрабіла больш для беларусаў, чым уся Расія. А ну да… Яна не здымае відосікі для ютуба», — пішуць Кацу.

«Максім, нам праўда не вельмі цікавая Ціханоўская. Там нехта Навальны спрабуе наладзіць узаемадзеянне розных людзей па пытанні выбараў. Можа, вы гэта абмяркуеце? Аб'яднаецеся з кім-небудзь, хто блізкі вам поглядамі? Пакажыце прыклад. Такі выпадак удалы… Не знаходзіце?»

«Яна за расіян таксама тапіць павінна? Дык гэтым вам варта было б заняцца», — папракаюць Каца.

«Ды по*** (пардон мон фрэнч) на Ціханоўскую — яна не наш палітык. Наша праблема не ў ёй, а ў тым, што… Карацей, нам трэба сваю, нармальную апазіцыю вырошчваць, а то ўсякія там воўкавы-кацы і іншыя міловы, гэта трэшак», — адказваюць Закіраву.

«Яна сябе ратуе і свой народ, а вы ёй крыўдачкі выстаўляеце. Выстаўляць можна нашым палітыкам, не беларускім. Яна адпрацоўвае даволі паспяхова свае мэты», — піша іншы каментатар.

Вынікі гэтай дыскусіі іранічна падсумаваў блогер Джыпсінкоў: «Здаецца, беларускія дэмакратычныя сілы страцілі такога саюзніка, як расійская апазіцыя ў твітары».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»

Каментары104

  • *
    18.10.2023
    Ну так скажу - нічога спрэчнага наконт імперскасьці і агулам розных падыходаў - тут няма. Што расейцы ад малога да "багоў" хворыя на імперскі сіндром - факт. Яны нават таго не заўважаюць, але ен відавочны. Дый і пра агульнае ... Што у нас агульнага. Добра калі проста жыць у добрасуседстве
  • Е Х-П
    18.10.2023
    Ватник считает, что беларусы и русские - союзники в войне. Хороший русский считает, что Беларусь также виновата в войне, что и Россия.

    Ватни считает Беларусь частью России с выдуманыммязыком. Хороший русский ехидно называет Беларусь не-россией и переспрашивает на каком языке вы говорите.

    Ватник не доволен беларуской оппозицией. И своей. Хороший русский недоволен беларуской оппозицией. И своей.

    Ну, блин. Смотри - не перепутай!
  • Ль
    18.10.2023
    Канешна! Офис Циханоускай падобны выключна да Сальидарнасци (вымауляць трэба ль - e.g. як Вячорка вымауояе слова сымбаль), бо офис циханоускай гэта эурапейцы и любое параунанне з дзиччу азыяцкай ддя их непрыемлима (тачнее не да акцэптацыи). Яна нана валенса (дакладней вауэнса).

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць