Гільдыя сцэнарыстаў Галівуда афіцыйна завяршыла страйк. Аўтары пагадзіліся на ўмовы прадзюсараў
Згодна з новым кантрактам, які будзе дзейнічаць да мая 2026 года, ганарары сцэнарыстаў цягам трох наступных гадоў вырастуць больш, чым на 12%.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/hollywood_ap230714-unjrf.jpg.webp)
Камітэт гільдыі прагаласаваў за новае пагадненне, прапанаванае Альянсам кіно і тэлепрадзюсараў. Згодна з новым кантрактам, які будзе дзейнічаць да мая 2026 года, ганарары сцэнарыстаў цягам трох наступных гадоў вырастуць больш, чым на 12%. Акрамя таго, аўтары будуць атрымліваць адлічэнні за свае праекты ад стрымінгавых сэрвісаў, калі яны будуць паспяховымі. Для гэтага кінатэатры будуць дзяліцца з імі данымі аб праглядах.
Таксама бакі дасягнулі пагаднення ў пытаннях выкарыстання штучнага інтэлекту. Аўтары маюць права бачыць, ці выкарыстоўваецца іх праца для навучання ШІ.
Яны таксама могуць выкарыстоўваць чат-боты для стварэння сцэнароў, аднак студыі павінны паведамляць пра матэрыялы, якія былі згенераваныя з дапамогай штучнага інтэлекту.
Дакумент павінен атрымаць ухваленне сяброў гільдыі. Галасаванне сярод іх будзе праходзіць з 2 па 9 кастрычніка, аднак сцэнарысты ўжо могуць вяртацца да працы з буйнымі студыямі.
Каментары