Цяпер у спісе 3178 чалавек.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/zolatava_ekan_tochka230731-1nkj6.jpg.webp)
Людміла Чэкіна і Марына Золатава былі асуджаныя на 12 гадоў калоніі. Фота: tochka.by
18 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе 3178 чалавек.
Сярод іншых, у спіс дадалі генеральную дырэктарку Tut.by Людмілу Чэкіну і галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву, палітолага Валерыю Касцягову, бармена Глеба Вятошкіна.
Каментары