Культура66

Больш за восем тысяч пісьменнікаў патрабуюць спыніць выкарыстанне іх твораў без дазволу ў праграмах штучнага інтэлекту

Тысячы пісьменнікаў, у тым ліку прэзідэнтка Амерыканскага ПЭН-клуба Джэніфер Іган, канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд, французскі аўтар Марк Леві і іншыя, падпісалі ліст з просьбай да кіраўніцтва кампаній, якія займаюцца штучным інтэлектам, спыніць выкарыстанне іх твораў без дазволу або без выплаты ганарараў, як паведамляе NPR.

Фота: «Наша Ніва»

З'яўленне такіх тэкставых праграм штучнага інтэлекту, як GPT-4 і Bard, якія без дазволу скануюць інтэрнэт у пошуках кантэнту аўтараў, а затым выкарыстоўваюць яго для стварэння новага кантэнту ў адказ на запыты карыстальнікаў, выклікае ў пісьменнікаў рэўнасць.

У панядзелак 17 ліпеня амерыканская некамерцыйная арганізацыя па абароне правоў пісьменнікаў The Author's Guild стварыла ліст і разаслала яго кампаніям, якія займаюцца штучным інтэлектам, сярод якіх OpenAI, Alphabet і Meta.

«У лісце гаворыцца, што несумленна выкарыстоўваць нашы матэрыялы ў вашым ШІ без дазволу або аплаты. Таму, калі ласка, пачніце кампенсаваць нам выкарыстанне [нашых твораў] і размаўляць з намі», — кажа Мэры Рэйзенбергер, генеральная дырэктарка The Author's Guild.

Па словах Мэры Рэйзенбергер, гільдыя спрабуе дамагчыся ад кампаній урэгулявання без выстаўлення пазоваў, бо судовыя працэсы патрабуюць шмат грошай, а таксама займаюць велізарную колькасць часу.

Але некаторыя літаратурныя дзеячы гатовыя змагацца з тэхналагічнымі кампаніямі ў судзе. Аўтары, у тым ліку Сара Сільверман, Пол Трэмблі і Мона Авад, нядаўна падпісаліся ў якасці пазоўнікаў у калектыўных пазовах, у якіх сцвярджаецца, што Meta і/або OpenAI навучалі свае праграмы штучнага інтэлекту на пірацкіх копіях іх работ.

Джына Макобі, літаратурны агент з Нью-Ёрка, кажа, што літагенты, у тым ліку яна сама, пачынаюць абмяркоўваць з выдаўцамі фармулёўку ў кантрактах з пісьменнікамі, якая забараняе несанкцыянаванае выкарыстанне тэкстаў штучным інтэлектам. Гэта спосаб абараніць свае даходы і сродкі сваіх кліентаў.

Гэта мае асаблівую актуальнасць, калі ўлічыць, што, паводле справаздачы The Authors Guild, даходы пісьменнікаў у Амерыцы з 2009 па 2019 год знізіліся на 42%.

Аднак, як адзначае Макобі, нават калі аўтарскія кантракты наўпрост забараняюць кампаніям, якія выкарыстоўваюць ШІ, збіраць даныя і такім чынам атрымліваць прыбытак з літаратурных твораў, выкананне гэтых патрабаванняў амаль немагчыма праверыць.

«Як наогул даведацца, ці ёсць кніга ў наборы даных, які быў апрацаваны праграмай ШІ?» — пытаецца Джына Макобі.

Выдаўцы таксама зацікаўленыя ў тым, каб абараніць будучыню сваіх аўтараў, але яны хацелі б абапірацца на нейкае заканадаўства наконт таго, як можна і як нельга выкарыстоўваць генератыўны ШІ.

Цяпер патрэбу ў такіх законах шмат абмяркоўваюць, але нейкіх канкрэтных дакументаў ці пастаноў няма, і невядома, ці з’явяцца яны ў блізкай будучыні.

Чытайце яшчэ:

Чат-боты са штучным інтэлектам пішуць навіны. Як гэта змяняе працу рэдакцый

Памянялі парадак дзяржрэгістрацыі выдаўцоў, ім стане яшчэ цяжэй

Якім стане свет, калі кожны атрымае базавы даход, а руцінную працу будзе выконваць штучны інтэлект? Адказы шукае фільм «Пасля працы»

Каментары6

  • Acab
    18.07.2023
    Прыміце нарэсьце лудыцкае заканадаўства, гільдыя бяз дзяржпадтрымкі не ўберажэ манаполіі
  • mikola
    18.07.2023
    *Skurnyja intaresy* vysei  ? Aby placili...?
  • Китти casuality
    19.07.2023
    Свобода слова и авторские права соблюдаются только в случае принадлежности этих прав крупной корпорации. Попробуйте использовать изображение Марио Нинтендо в сети и к вам быстро прилетит бан, агрессивное предупреждение или что больше. Разместите в фейсбуке кусок песни или фотографию - словить бан легче простого. На ютубе фоновая музыка карается на раз как раз за авторские права.
    Когда речь заходит об авторах, иллюстраторах - тут авторские права как-то сразу забываются.
    Ну и конечно ИИ. На первый взгляд это хорошо. Особенно это хорошо для целей цензуры.
    Вы не поверите, но я уже лет 12 рисую иллюстрации для стоков и мне прилетело уведомление, что "...в соответствии с новыми правилами мы больше не можем размещать у нас вашу иллюстрацию с изображением..." На картинке, если что - мальчик и девочка младенцы в пеленках и лентах с надписью мальчик девочка"

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць