Навука і тэхналогіі44

Google дае свайму ШІ магчымасць ствараць і адладжваць код

Здаецца, надыходзяць цікавыя часы для праграмістаў. Кадаванне было самым папулярным запытам карыстальнікаў — і цяпер чат-бот Bard мае шырокія магчымасці па дапамозе ў праграмаванні.

Выява: vecteezy

Чат-бот ад Google пад назвай Bard — генератыўны ШІ, які супернічае з Bing AI ад Microsoft і, канешне, ChatGPT — цяпер можа дапамагчы вам у праграмаванні. Тэхналагічны гігант сказаў, што кадаванне было адным з галоўных запытаў карыстальнікаў, і цяпер кампанія дае Bard магчымасць ствараць, адладжваць і тлумачыць код.

Bard можа пісаць на 20 мовах праграмавання, уключаючы папулярныя C++, Java, JavaScript і Python. ШІ таксама мае інтэграцыю з іншымі прадуктамі Google і можа экспартаваць код у Colab — воблачнае асяроддзе кампаніі спецыяльна для Python, а таксама дапамагае карыстальнікам пісаць функцыі для табліц у Sheets.

Акрамя магчымасці генераваць код, Bard цяпер можа даваць тлумачэнні для фрагментаў кода. Гэта можа быць асабліва карысна, калі вы толькі пачалі вывучаць праграмаванне, таму што бот пакажа вам, чаму канкрэтны блок мае такі вынік. І да ўсяго гэтага Bard можа яшчэ і дапамагчы вам адладзіць код, які працуе не так, як вы хочаце.

Google дапускае, што на дадзены момант Bard можа выдаць няпоўны код альбо код, які «не дае чаканага выніку». Тэхналагічны гігант раіць спачатку пераправяраць адказы ШІ. Аднак улічваючы, што Bard можа адладжваць уласны вывад, калі вы выявіце памылку, то можна выказаць здагадку, што з часам бот будзе выдаваць усё больш надзейныя вынікі.

Bard дапамагае адладжваць паведамленні пра памылкі / Выява: Google

Калі карыстальнік знаходзіць памылку, ён можа проста ўвесці This code didn’t work, please fix it («Гэты код не спрацаваў, калі ласка, выпраў»). Вы можаце таксама папрасіць чат-бота аптымізаваць ваш код, зрабіўшы яго больш хуткім або эфектыўным.

Google адкрыў доступ да свайго чат-бота ў сакавіку, каб пэўна скласці канкурэнцыю генератыўным ШІ ад іншых кампаній. Так, Engaget адзначае, што ChatGPT таксама мае магчымасць пісаць і ўдасканальваць існуючы код на некалькіх мовах праграмавання, таму наданне гэтай магчымасці чат-боту Bard было, відаць, непазбежным. Google таксама пастаянна ўдасканальваў Bard рознымі спосабамі і раней выпускаў мадэрнізацыі на аснове новай моўнай мадэлі пад назвай PaLM. Некалькі дзён таму кампанія стварыла старонку «Эксперыментальныя абнаўленні», дзе кожны ахвочы можа ўбачыць усе змены, праз якія прайшоў Bard.

Чытайце таксама:

Штучны інтэлект: як Google плануе перахапіць лідарства ў гэтай галіне

Новая мабільная праграма ад Google дазволіць вам лёгка перадаваць файлы паміж ПК і Android

Першая краіна свету ўвяла забарону на выкарыстанне нейрасеткі ChatGPT

Каментары4

  • Илья
    24.04.2023
    ChatGPT уже это всё умеет
  • Илья
    24.04.2023
    Федя, Copilot уже примерно год как пишет код программистам. Да, из-за ИИ станет меньше работы программистам, но полностью они никуда не исчезнут.
    Радоваться этому не советовал бы, рабочих и врачей заменят роботы. Сегодня нет, а вскоре да.
  • ....
    25.04.2023
    Илья,заказчики по ходу офигевают от сумм на выплату программерам...

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць