Аўто22

Продаж новых аўтамабіляў у Беларусі ў чэрвені вырас амаль на чвэрць

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) апублікавала статыстыку продажу новых легкавых аўтамабіляў за чэрвень і першае паўгоддзе 2023 года.

У чэрвені 2023 года ў параўнанні з папярэднім месяцам аб'ём продажу новых легкавых аўтамабіляў вырас амаль на чвэрць (на 24,3%) і склаў 2051 адзінку. Пры гэтым доля ў аб'ёмах продажу брэнда Geely застаецца на ўзроўні 79% на працягу ўсяго другога квартала.

У той жа час за першыя шэсць месяцаў 2023 года продаж новых легкавых аўтамабіляў склаў 8046 адзінак. Гэта на 23,5% менш за аналагічны перыяд 2022 года.

У БАА адзначаюць, што ў апошнія месяцы гэтага года назіраецца станоўчая тэндэнцыя ў колькасці мадэляў і марак, што прапаноўваюцца на рынку Беларусі. Калі ў канцы восені 2022 года колькасць мадэляў на продаж была меншая за 30, то на гэты момант яна перавышае 40, хаця ў чэрвені 2022 года іх было 60.

«У найбліжэйшы час тэндэнцыя з'яўлення на рынку новых брэндаў і мадэляў захаваецца, што, як наступства, пашырыць для спажыўцоў гаму аўтамабіляў на рынку», — прагназуе БАА.

Каментары2

  • *
    07.07.2023
    А вы тут пра крызіс. На сеньня выглядае так, што крызіса няма. Да слова, апошнія месяцы назіраю каля ДАІ нечуваныя чэргі і процьму аўто на рэгістрацыю. І так не адзін дзень, так цягам ужо двух месяцаў (мо і болей)
  • Максим Дизайнер
    07.07.2023
    Бедные, голодные беларусики!Праклятая крывавая дыктатура!

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць