Спецназ ГРУ амаль цалкам пагінуў ва Украіне — сакрэтныя дакументы ЗША
Па ацэнках аўтараў дакумента, некаторыя брыгады спецназа ГРУ маглі страціць да 90-95% асабовага складу.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/imrsphp-h5sb2.jpg.webp)
Расійскае ГРУ страціла велізарную колькасць сваіх байцоў спецназа падчас вайны супраць Украіны. Гэта стала вядома дзякуючы аднаму са злітых сакрэтных дакументаў ЗША, якія патрапілі ў інтэрнэт з-за ўнутраных уцечак. Інфармацыю з гэтага дакумента 14 красавіка апублікавала выданне The Washington Post.
Згодна з атрыманымі звесткамі, амерыканская выведка зафіксавала значныя страты ў 4 з 5 брыгад спецназа ГРУ, адпраўленых ваяваць супраць Украіны (усяго ў ГРУ, паводле афіцыйных адкрытых крыніц, ёсць толькі 8 сухапутных брыгад спецназа з агульнай колькасцю байцоў да 10 тысяч чалавек).
«Паводле дакумента, з 5 асобных брыгад спецназа ГРУ, адпраўленых ва Украіну ў 2022 годзе, 4 сутыкнуліся з ашаламляльнымі стратамі. 22-ая і дзве іншыя брыгады страцілі ад 90 да 95% асабовага складу. У 346-ай гвардзейскай брыгадзе, напрыклад, з 900 чалавек засталіся толькі 125», — піша The Washington Post са спасылкай на зліты дакумент.
Ва ўцечцы адзначаецца, што такія вялікія страты звязаны з выкарыстаннем «элітнага» спецназа ў якасці звычайнай пяхоты і гарматнага мяса для падтрымання тэмпаў расійскага наступу.
Выведка ЗША лічыць, што на аднаўленне такіх страт спатрэбіцца да 10 гадоў, не кажучы ўжо пра тое, што Расія тым самым пазбавілася найбольш падрыхтаваных да вайны байцоў і іх навыкаў па вядзенні дыверсій і збору інфармацыі.
Нагадаем, што у пачатку красавіка ў СМІ з'явілася інфармацыя аб злівах у інтэрнэт больш за 100 сакрэтных дакументаў ЗША, якія тычацца дзейнасці амерыканскай выведкі ў адносінах да многіх краін свету (у тым ліку і да Беларусі).
У ЗША па факце ўцечак звышсакрэтнай інфармацыі завялі крымінальную справу і ўжо арыштавалі меркаванага віноўніка зліваў.
The New York Times назвала імя чалавека, які выклаў сакрэтныя дакументы Пентагона, і даведалася новыя падрабязнасці
Расія і ААЭ дамовіліся аб сумеснай барацьбе супраць ЗША і Вялікабрытаніі — злівы
Смерць Пуціна, смерць Зяленскага, «удар па Крамлі». Разведка ЗША разглядае «неверагодныя» сцэнары вайны — злівы
Каментары