Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд жыхару вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгену Глушкову, абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Алег Харошка, піша «Вясна».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_01/glushkou-jaugen-o2mz3.jpg.webp)
Вынесены прысуд — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Па інфармацыі СМІ, у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт — пасля яго пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі кантакты розных украінцаў і стары здымак аэрадрома, які ён рабіў з дрона. Гэтага было дастаткова, каб затрымаць хлопца.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны на тэрыторыі Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў нібыта наўмысна аказаў дапамогу замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, загадзя накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Каментары