Свет1010

Мядзведзеў прыгразіў, што Расія прыменіць ядзерную зброю, калі будзе прайграваць вайну ва Украіне

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пракаментаваў заявы ўдзельнікаў Сусветнага эканамічнага форуму, якія лічаць магчымым наступленне міру ва Украіне толькі пасля пройгрышу Расіі.

Мядзведзеў напісаў, што ў Рамштайне «вялікія ваеначальнікі будуць абмяркоўваць новую тактыку і стратэгію, а таксама пастаўкі на Украіну новага цяжкага ўзбраення і ўдарных сістэм. І гэта адразу пасля форуму ў Давосе, дзе недаразвітыя палітычныя тусоўшчыкі як мантру паўтаралі: «Каб дамагчыся міру, Расія павінна прайграць».

Мядзведзеў нагадаў, што Расія зʼяўляецца ядзернай дзяржавай. «Пройгрыш ядзернай дзяржавы ў звычайнай вайне можа справакаваць пачатак вайны ядзернай», — заявіў ён.

«Ядзерныя дзяржавы не прайгравалі буйных канфліктаў, ад якіх залежыць іх лёс», — напісаў намеснік старшыні Савета бяспекі ў тэлеграме.

Пра тое, што для міру ў рэгіёне Расія павінна пацярпець паразу ў вайне з Украінай, гаварыў канцлер Германіі Олаф Шольц.

Мядзведзеў апошнім часам вылучаецца агрэсіўнай мілітарысцкай і імперскай рыторыкай.

Каментары10

  • Факт
    19.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    19.01.2023
    Вялікі князь Альгерд зрабіў службовае злачынства. Узяў ад маскавітаў хабар сабалямі! Трэба было спаліць сталіцу Імперыі Зла! А ён пакалупаўся дзідай у крамлёўскай сцяне і напісаў -- "Тут быў Альгерд!"
  • BLR
    19.01.2023
    Шольц (чытай Германія) змяніў уяўленьне аб жаданым выніку вайны? Магчыма някепскі знак

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць