![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2016_12/mickevich-13n8d.jpg.webp)
Аляксандр Косінец вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Адначасова Аляксандр Лукашэнка вызваліў Канстанціна Мартынецкага ад пасады першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі ў сувязі з пераходам на іншую працу.
Выканаўцам абавязкаў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч. Раней ён працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі.
52-гадовы Валерый Вацлававіч Міцкевіч паходзіць з Ліды (Гродзенская вобласць). Універсітэт ён скончыў у 25 гадоў. Пасля гэтага працаваў як стажор суддзі, в.а. суддзі. На пасадзе намесніка міністра юстыцыі прыйшоў у 2001 з пасады старшыні суда Мінскага раёна. Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стаў у 2009. У прэзідэнтуры ён курыраваў заканатворчую дзейнасць.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2014_12/kosiniec271214-1.jpg.webp)
57-гадовы Аляксандр Косінец адпрацаваў на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі трохі менш за 2 гады. Да таго ён быў кіраўніком Віцебскага аблвыканкама, віцэ-прэм'ерам і рэктарам Віцебскага ўніверсітэта.
Каментары