Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю спасылаецца на канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/gallery_minsk-hwfqh.jpg.webp)
Гандлёвы цэнтр «Галерэя» ў Мінску. Фота: Contributor / Getty Images
Бізнэсу рэкамендуецца мінімізаваць выкарыстанне замежных слоў у рэкламе, назвах гандлёвых аб’ектаў і на транспарце.
На думку чыноўнікаў, гэта дапаможа захаванню і развіццю дзяржаўных моў, умацуе нацыянальную самасвядомасць і культурную бяспеку. Вынікі стане фарміраванне патрыятычных перакананняў і адказнасці грамадства.
Каментары
Але не...