Грамадства11

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку

Грамадзянка Беларусі Дар’я Мікалаеўна Астапенка 1987 года нараджэння трапіла ў польскі вышук праз абвінавачанне ў шпіянажы. Гэта яе асудзілі, але адпусцілі на час да апеляцыі, піша Белсат.

Дар’я Астапенка. Фота: Poszukiwani.policja.gov.pl

Польская паліцыя размясціла абвестку пра вышук грамадзянкі Беларусі Дар’і Астапенкі, якую вінавацяць у шпіянажы. Вышукам займаецца Крымінальны аддзел паліцыі Варшава-VII. Тых, хто можа дапамагчы, просяць звяртацца на нумар (0-22) 810-60-63, факс (0-22) 603-75-44 або на электронную пошту [email protected].

Дар’я Астапенка была асуджаная на турэмнае зняволенне тэрмінам 1 год 8 месяцаў з надзвычайным змякчэннем. Перыяд часовага затрымання і ўтрымання пад вартаю з 20.12.2023 да 10.09.2024 быў залічаны ў тэрмін пакарання. Гэта амаль 9 месяцаў з прысуджаных ёй 20. А значыць, яна магла пачакаць месяц з невялікім і папрасіць аб датэрміновым вызваленні. Не выключана, што просьбу ўхвалілі б, бо пасля суда Дар’ю А. вызвалілі да набыцця прысудам моцы — перад гэтым яна магла яшчэ абскардзіць прысуд.

Але яна не з’явілася для адбывання пакарання і не зрабіла ў належны час плацяжу 15,5 тысячы злотых (3875 даляраў). Дзе яна можа быць цяпер, не ведаюць.

Астапенку затрымалі ў Лодзі ў снежні 2023 года, западозрыўшы ў працы на Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Беларускія медыі высветлілі, што гэта былая актывістка «Гавары праўду» з Баранавічаў і колішняя давераная асоба кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Дзмітрыева.

Ветэрынарка з адукацыі, Дар'я падпрацоўвала мадэллю на сайце для дарослых «OnlyFans». Сцвярджалася, што ў смартфоне жанчыны былі знойдзеныя доказы ейнай супрацы з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі яшчэ з 2017 года. 

Па пераездзе ў Польшчу беларуска спрабавала наладжваць кантакты з актывістамі беларускай дыяспары, трапіць у арганізацыі, прапаноўваючы валанцёрскую дапамогу, збірала інфармацыю пра Паспалітае рушэнне, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і тых, хто ім дапамагае. Дар’я А. выдала сябе, калі падчас нецвярозай размовы прагаварылася знаёмым пра сапраўдныя мэты актыўнасці ў Польшчы. Пасля гэтага інфармацыю пра жанчыну перадалі ў польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі, у той жа дзень яе затрымалі. 

Выданне «Gazeta.pl» пісала, што суд над ёю быў вельмі кароткі. У апошнім слове беларуска выказала шкадаванне, што бяздумна пагадзілася на супрацу са спецслужбамі; са слязамі на вачах казала, што яе прымусілі; наракала, што за дзевяць месяцаў за кратамі ў яе абвастрылася дэпрэсія.

Каментары1

  • Юзiк
    06.02.2025
    [Рэд. выдалена]

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер18

Амаль 30 кілаграмаў. Беларус дзесяць гадоў збіраў манеты: вось колькі ўдалося сабраць3

«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі2

У Еўропе плануюць стварыць спецтрыбунал для Пуціна6

У Гомелі за сэксуальны гвалт судзяць ідэолага каледжа2

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг1

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць