45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі
Алене Марозавай пагражала да 12 гадоў зняволення. Яе асоба стала вядомая толькі цяпер, хоць суд прайшоў яшчэ мінулай восенню.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/untitledproject121-lis0j.jpg.webp)
Алене Марозавай 45 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, яна закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Марозава працавала ў кампаніі «Смартон». Гэта бізнэс, які оптам прадае паперу і папяровую прадукцыю, канцтавары, офісныя тавары ды тавары для дзіцячай творчасці.
Алену разам з сынам затрымалі ў сакавіку 2024 года па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэстах. Спачатку яе пасадзілі на суткі, а пасля змясцілі ў СІЗА. Хутчэй за ўсё, справа ў неабароненым тэлеграм-акаўнце, прывязаным да яе нумара і, магчыма, нейкіх допісах у Аднакласніках.
Алену судзілі з 10 снежня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яе вінавацілі па трох артыкулах — «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Жанчыне пагражала да 12 гадоў калоніі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары