Свет11

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды

Фатографу спатрэбілася два гады, каб атрымаўся здымак.

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам конкурсу «Найлепшы фатограф дзікай прыроды года 2024», які арганізуе Музей натуральнай гісторыі ў Брытаніі, піша Бі-бі-сі.

Фотаздымак быў зроблены на ціхай вуліцы ў марскім англійскім горадзе Сент-Леанардс-он-Сі брытанскім фатографам Янам Вудам.

Ян заўважыў, як барсукі выходзяць з бліжэйшай нары, каб паласавацца харчовымі рэшткамі, якія пакідаюць лісы.

«Я правёў большую частку двух гадоў, фатаграфуючы іх, і гэтая канкрэтная фатаграфія першапачаткова ўзнікла як ідэя. Я падумаў, што было б цікава намаляваць графіці і паглядзець, ці атрымаецца мне зняць барсука, які праходзіць пад ім», — распавёў ён.

Ян бачыць у сваім здымку больш глыбокі сэнс, звязаны з супярэчлівай тэмай вакол знішчэння барсукоў.

Адстрэл барсукоў выкарыстоўваецца для барацьбы з бычачымі сухотамі, аднак у Англіі гэтая практыка будзе спынена цягам наступных пяці гадоў у межах змен у сістэме барацьбы з гэтым захворваннем. Пра гэта заявіў урад летась.

Ян назваў знішчэнне барсукоў нацыянальнай ганьбай. «Я б адразу ж аддаў гэтую ўзнагароду, каб урад ануляваў усе існуючыя ліцэнзіі на адстрэл барсукоў», — дадаў ён.

25 здымкаў, намінаваных на прэмію «Народны выбар» у катэгорыі «Фатограф дзікай прыроды года», атрымалі 70 тысяч галасоў ад аматараў фатаграфіі дзікай прыроды з усяго свету.

Колькасць тых, хто галасаваў у гэтым годзе, стала рэкорднай.

Каментары1

  • Жвір
    06.02.2025
    Абы што.

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт2

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер18

Амаль 30 кілаграмаў. Беларус дзесяць гадоў збіраў манеты: вось колькі ўдалося сабраць3

«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі3

У Еўропе плануюць стварыць спецтрыбунал для Пуціна6

У Гомелі за сэксуальны гвалт судзяць ідэолага каледжа2

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг1

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць