Вайна66

У Еўропе плануюць стварыць спецтрыбунал для Пуціна

У 2025 годзе на базе Рады Еўропы плануюць стварыць спецтрыбунал па злачынствах у агрэсіі Расіі супраць Украіны, піша «Европейская правда» і Deutsche Welle.

У стварэнні трыбунала задзейнічана ўжо 41 краіна. Як адзначыў суразмоўца «Европейской правды», на гэтым тыдні на паседжанні эксперты зацвердзілі праект.

«Гэта фактычна трыбунал супраць Пуціна. Трыбунал будзе створаны на базе пагаднення, якое Украіна падпіша з Радай Еўропы», — растлумачыў ён.

Для стварэння трыбунала неабходна рашэнне Камітэта Міністраў Рады Еўропы. Для гэтага трэба, каб праект набраў дзве трэці галасоў. Пасля гэтага да пашыранага пагаднення змогуць далучыцца іншыя дзяржавы.

Па такім жа прынцыпе ў Еўропе ствараўся Рэестр страт ад вайны з Расіяй — сумесны праект ЕС і Украіны.

У каментары для Deutsche Welle Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас адзначыла, што «кожная краіна зацікаўлена ў тым, каб міжнароднае права развівалася далей, і каб існавалі дакладныя правілы для прыцягнення вінаватых да адказнасці».

«Мы не можам дапусціць, каб злачынства агрэсіі засталося беспакараным. Спецтрыбунал — гэта таксама частка ціску на Пуціна і ягоны рэжым, каб яны спынілі гэтую вайну», — сказала яна.

Каментары6

  • Клоўны
    05.02.2025
    Я заўжды лічыў, што трыбунал - гэта суд над злачынцамі. Але тут "спецтрыбуналам" назвалі нейкую чарговую дэкларацыю, якімі путлер рэгулярна са смехам падціраецца. Больш за тое: гэтыя цынічныя чувакі павялічаць аб'ёмы гандлю з рэжымам пуціна, як толькі запахне спыненнем агню.
  • Жвір
    05.02.2025
    Навіна не новая. Вось толькі, у такім разе, на якіх перамовах аб спыненьні вайны ва Ўкраіне настойвае Трамп і пэўныя палітыкі ЕС ? Хто павінны падпісаць дамоўленасьці з боку Расеі ? Акром, як Пуцін, іншых варыянтаў няма... Разумееце, якая вілка вымалёўваецца ў гэтых плянах Еўропы стварыць сьпецтрыбунал для Пуціна ? Рэальна такое ? Я лічу, што не. Для гэтага павінна адбыцца падпісаньне капітуляцыі Расеі, а не мірных дамоўленасьцяў... Няўжо Еўропа ўсё ж бачыць магчымасьці ўчыніць Маскве паразу ў ейнай вайне супраць Украіны ?
  • Беларус
    05.02.2025
    Клоўны, гитлер тоже до поры до времени смеялся, пока США не вступили в войну. Надеюсь тоже самое ждет и путина

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Рэкордная колькасць мігрантаў спрабавала патрапіць з Беларусі ў Літву1

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт2

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер18

Амаль 30 кілаграмаў. Беларус дзесяць гадоў збіраў манеты: вось колькі ўдалося сабраць3

«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі3

У Еўропе плануюць стварыць спецтрыбунал для Пуціна6

У Гомелі за сэксуальны гвалт судзяць ідэолага каледжа2

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг1

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць