Здарэнні44

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп

Сённяшні марозны ранак у жыхароў дома «Таронта», размешчанага ў жылым квартале «Мінск-Свет», пачаўся далёка не з прыгожага світанку. На апошнім паверсе жылога дома загучала сігналізацыя і здарыўся патоп, што моцна напалохала людзей, якія збіраліся на працу і нічога не падазравалі, піша Onliner.by.

На відэа, якія жыхары дома «Таронта» даслалі Onlíner і размясцілі ў тэлеграм-канале «Мінск Мір. Дана Фантана», відаць, што моцны паток вады льецца вадаспадам з адтулін у столі. Усяго за некалькі хвілін вада запоўніла месцы агульнага карыстання на апошнім паверсе і працягнула распаўсюджвацца па ніжэйшых паверхах.

Падрабязнасці здарэння расказаў намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях ТАА «Хэпі Планет» Максім Аляксандравіч Чарнышоў:

— Прычынай затаплення стаў разрыў шаравога крана па разьбе дыяметрам 32 мм. Шаравы кран — гэта запорная арматура, якая ўсталёўваецца для перакрыцця стаякоў. І вось яго разарвала па разьбе. Цяпер камісійна праводзім абследаванне, афармляем акт аб зняцці гэтага шаравога крана для далейшай экспертызы. Гэта здарылася альбо па віне пастаўшчыка, альбо з-за памылкі пры мантажы. Аднаўляць шкоду будзем за кошт вінаватага боку.

Затоплена ліфтавае абсталяванне і месцы агульнага карыстання. Цяпер ідзе аднаўленне водазабеспячэння і ўборка вады.

Каментары4

  • потап
    06.02.2025
    усё, як у Таронта - "Проливные дожди стали причиной затопления некоторых районов финансового центра Канады Торонто. Это привело к отключению электричества, нарушению транспортного сообщения и вынудило авиакомпании сократить количество рейсов, пишет Reuters." ліпень 2024
  • міс така
    06.02.2025
    і ў нас Канаду затапіла пасля Новага года... я расказвала... карта Свету на ўсю сцяну, і вада пайшла на Канаду
  • Юзiк
    06.02.2025
    Паважаная рэдакцыя! Мы, твае чытачы - з большага уцекачы! Мяркую, што тут адсоткаў 90 такiх з агульнай колькасцi наведвальнiкаў . Таму нам глыбока пофiг, якiя там патопы у Мiнску, чы Таронта. Нам нашмат цiкавей Вiльня ды Варшава!

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года6

Іспанская паліцыя затрымала шасцярых удзельнікаў банды, якая прадавала неіснуючых шчанюкоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць