Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны
Праверкамі тых, хто вяртаецца, ужо не здзівіш.
Кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак у сваіх сацсетках папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны.
«Практыкай паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не здзівіш, але ж мы атрымалі інфармацыю пра тое, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі і тых, хто выязджае з краіны. Будзьце пільныя і падрыхтаваныя — трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу ваша асабістая адказнасць», — напісаў ён у сваіх сацсетках.
Каментары