16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг
У судзе Ваўкавыскага раёна 21 студзеня асудзілі Леаніда Трафімовіча паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнай сімволікі). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка, піша «Вясна».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-05150753-m7ycs.jpg.webp)
16-гадовага падлетка з Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча асудзілі на 1 год «хатняй хіміі».
Паводле матэрыялаў следства, Леанід, знаходзячыся на даху будынка, зрэзаў нажом чырвона-зялёны сцяг.
Паведамлялася, што падлетак у пад’ездзе чакаў сябра. Узламаўшы дзверы на дах шматпавярховага дома, ён убачыў сцяг, зрэзаў яго сцізорыкам і схаваў у сябе дома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.
Каментары