Прыватны сектар уздоўж Арлоўскай у Мінску заменяць шматпавярховікі
Тэрыторыя ў межах вуліцы Шчадрына, Арлоўскай і Гая, дзе размяшчаецца прыватны сектар, у агляднай будучыні прыкметна зменіцца. Сядзібную забудову плануецца часткова знесці, пішуць «Мінск-навіны».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/damy240930-ouml1.jpg.webp)
Праектаваная тэрыторыя разбіта на два кварталы. У межах вул. Нававіленскай, Шчадрына, Наватарскай, Даўгінаўскага і Старавіленскага тракта плануецца шчыльная шматкватэрная забудова. Вышынныя дамы хочуць узвесці да 2030 г.
Маштабныя перамены закрануць і дарожную сетку. На вуліцы Арлоўскай да зав. Чарвякова чакаецца рэканструкцыя — пашырэнне і прымыканне да раней абноўленай часткі Даўгінаўскага гасцінца.
Стане шырэй вул. Нававіленская, а Прыгарадную падоўжаць і пашыраць. Акрамя таго, у квартале з'явіцца і новая вуліца — Праектаваная №3.
Зменіцца, але не так глабальна, участак у межах Даўгінаўскага тракта, вуліц Шчадрына і Гая. Тут маюць намер захаваць прыватны сектар. Прадпрыемствы і склады, якія размяшчаюцца на гэтай тэрыторыі, хочуць вынесці за яе межы, а на вызваленым месцы ўзвесці шматкватэрныя будынкі вышынёй да пяці паверхаў.
Варта адзначыць, што ў квартале ёсць некалькі кропак, дзе зносіць прыватны сектар і нежылыя аб'екты будуць мінімальна, хоць па суседстве намячаецца новае будаўніцтва.
-
Метрабудаўнікі паказалі, як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў»
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
-
Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Каментары