Аўтамабіль згарэў на трасе ў Бярозаўскім раёне. Здарэнне адбылося сёння а 11-й гадзіне.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/86493314-56fc-489b-ada3-6e64deb12cfe-s1ltr.jpg.webp)
51-гадовы кіроўца МАЗ ехаў па трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. На 128-м кіламетры дарогі адбылося ўзгаранне пад капотам аўтамабіля.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, кіроўца не пацярпеў. У выніку транспартны сродак згарэў цалкам.
У міліцыі адзначылі, што МАЗ не меў допуску да ўдзелу ў дарожным руху.
Каментары