Свет22

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга заявілі пра спробу дзяржаўнага перавароту

Раніцай 19 мая ў сталіцы краіны Кіншасе дзве групы ўзброеных людзей паспрабавалі напасці на прэзідэнцкі палац. Потым асноўнага апазіцыянера забілі.

Вуліцы Кіншасы патрулююцца паліцыяй. Фота: AP Photo/Samy Ntumba Shambuyi

Улады афрыканскай дзяржавы Дэмакратычная Рэспубліка Конга (былы Заір) заявілі аб падаўленні спробы ваеннага перавароту. Улады сцвярджаюць, што меркаваны арганізатар перавароту быў забіты, каля 50 чалавек арыштаваныя. Сярод арыштаваных трое грамадзян Злучаных Штатаў, піша Радыё Свабода са спасылкай на прадстаўніка арміі Конга.

Раніцай 19 мая ў сталіцы краіны Кіншасе дзве групы ўзброеных людзей паспрабавалі напасці на прэзідэнцкі палац, а таксама на дом дэпутата і кандыдата на пасаду спікера парламента. Сцвярджаецца, што ў перастрэлцы загінулі двое ахоўнікаў, ёсць загінулыя таксама з боку тых, хто нападаў.

Пасля ўлады паведамілі пра забойства меркаванага кіраўніка спробы перавароту, апазіцыйнага палітыка Крысціяна Малангі, які некаторы час жыў у ЗША.

Сцвярджаецца, што ён быў забіты падчас спробы захопу прэзідэнцкага палаца. Якіх-небудзь падрабязнасцяў не прыводзіцца.

Раней у фэйсбуку Малангі з'явілася відэа, у якім ён кажа пра намер зрынуць улады. Паводле непацверджаных паведамленняў, адзін з затрыманых амерыканскіх грамадзян — сын забітага апазіцыянера.

Пасол ЗША ў Конга Люсі Тамлін заявіла, што ў амбасадзе вельмі занепакоеныя паведамленнямі ўладаў аб магчымым удзеле амерыканскіх грамадзян у спробе перавароту, і паабяцала аказаць уладам Рэспублікі поўнае садзейнічанне ў расследаванні, як гаворыцца ў паведамленні, «злачынных дзеянняў» мяцежнікаў.

Маланга быў адным з найбольш вядомых кангалезскіх апазіцыянераў, якія жылі за мяжой. Паведамляецца, што раней ім быў створаны так званы ўрад новага Заіра ў выгнанні. Пры Прэзідэнце Мабуту Сесе Сека, зрынутым у 1997 годзе, цяперашняя Дэмакратычная Рэспубліка Конга афіцыйна называлася Заірам.

Каментары2

  • Якія цікавыя беларускія новасьці сіводня ;)
    20.05.2024
    Іран, Азейбаржан, Гонга, Заір... Засталося токі зяфірку зьесьці і пажадаць Квітнеючай яшчэ каторых з Чылі навасцей
  • Метадычка белага дома
    20.05.2024
    Новы заір, новая Беларусь, нешта адныя няўдачы

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць