Навука і тэхналогіі

Навукоўцы знайшлі арганізм, які можа харчавацца толькі вірусамі

Навукоўцы з Універсітэта Небраскі ў Лінкальне (ЗША) знайшлі від мікроба, які здольны харчавацца выключна вірусамі. Даследаванне апублікаванае ў PNAS, піша Science Alert.

Фота: Getty Image

Мікроб Halteria — прадстаўнік прэснаводнага планктону з роду інфузорый. Лабараторныя ўзоры яго арганізма здольныя спажываць хлоравірусы і атрымліваць ад іх значную колькасць энергіі.

Даследаванне вялося тры гады. Ідэя ягоная была ў тым, што ў вадзе знаходзіцца велізарная колькасць вірусаў і мікраарганізмаў, і гэта можа прывесці да таго, што адны могуць есці іншых.

Папярэдніх даследаванняў пра гэтую з'яву было не так шмат.

У асяроддзі вірусаў ёсць амінакіслоты, нуклеінавыя кіслоты, ліпіды, азот і фосфар, таму цалкам верагодна, што пэўныя арганізмы маглі б харчавацца імі.

Каманда даследчыкаў сабрала ўзоры з прэсных вадаёмаў і дадала да іх хлоравірусы. Яны імкнуліся праверыць, якія арганізмы будуць успрымаць вірусы як ежу, а не як пагрозу.

Так навукоўцы выявілі два віды — Halteria і Paramecium, якія засталіся ў вадзе.

Paramecium амаль не мянялася ў памерах, у той час як Halteria спажывала хлоравірус і выкарыстоўвала яго як крыніцу энергіі. За два дні папуляцыя мікробаў Halteria вырасла прыкладна ў 15 разоў, а папуляцыя віруса ўпала ў 100 разоў.

«Першапачаткова гэта была толькі здагадка, што існуе больш арганізмаў Halteria. Але потым яны былі дастаткова вялікія, каб я мог узяць іх наканечнікам піпеткі, змясціць у чыстую кроплю і палічыць», — кажа Дэлонг.

Далей навукоўцы пазначылі ДНК хлоравіруса флуорысцэнтным фарбавальнікам, перш чым увесці яго да ўзораў планктону. Halteria і Paramecium сапраўды з'ядалі вірусы. Іх вакуолі (эквівалент страўніка) свяціліся зялёным.

Навукоўцы таксама высветлілі, што рост папуляцыі мікробаў і зніжэнне колькасці вірусаў прапарцыйныя, як у любых адносінах паміж драпежнікам і ахвярай.

«Цяпер мы павінны паспрабаваць высветліць, ці гэта сапраўды ёсць у прыродзе», — заявіў эколаг.

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць