Эканоміка

Колькі грошай атрымлівае бюджэт ад шкодных звычак беларусаў?

Палічыў тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі — паказчык, за якім пільна сочыць дзяржава. У 2021 алкагольнымі флагманамі ў нашай краіне застаюцца гарэлка (квоты на вытворчасць 109 507 000 літраў), вытворчасць этылавага спірту (84 840 000 літраў) і фруктова-ягадных вінаў, якія ў народзе называюць «чарніла» (49 215 000 літраў).

Наменклатура пастаянна расце, ужо цяпер квоты на вытворчасць каньяку складаюць ні многа ні мала 6 690 000 літраў, віскі — 2 340 000 літраў, кальвадосу — 160 000 літраў, тэкілы — 145 000 літраў. Ёсць нават такія экзатычныя пазіцыі, як «садавіна ў віне фруктовым» (20 000 літраў).

Колькі атрымлівае бюджэт з акцызаў на алкаголь і цыгарэты? 

У 2018 годзе ў бюджэт краіны ад акцызаў паступіла ўсяго 2 млрд 600 млн рублёў. З іх — 1 млрд 4 млн склалі акцызы на спіртазмяшчальную і алкагольную прадукцыю, 863 млн — акцызы на тытунёвую прадукцыю і 733 млн склалі іншыя акцызы (у першую чаргу — на паліва).

У наступным, 2019 годзе, сродкі ад алкагольных акцызаў павялічыліся да 1 млрд 21 млн, роўна да гэтай жа сумы (1 млрд 21 млн) падраслі паступленні ад акцызаў на тытунь, а іншыя акцызы павялічыліся да 758 млн. Усяго за 2019 год атрымалася 2 млрд 800 млн рублёў. Статыстыка даходаў ад акцызаў на алкаголь і цыгарэты ў 2020 годзе цалкам паўтарае папярэдні год, а вось іншыя акцызы выраслі ўжо да 1 млрд 103 млн. Калі палічыць, агулам за 2020 год акцызы прыцягнулі ў бюджэт Беларусі 3 млрд 144 млн рублёў. 

Са студзеня па ліпень 2021 года акцызы прынеслі амаль 1 млрд 996 млн рублёў, прычым за студзень — ліпень сабрана 61% удакладненага плана, а да канца года плануецца сабраць амаль 3,3 млрд рублёў. Гэтыя паказчыкі, мяркуючы па дынаміцы, будуць перавыкананыя. Улічваючы, што ў гэтым годзе план па даходах у рэспубліканскі бюджэт складае 23 млрд рублёў, даходы ад акцызаў уяўляюць сабой значную частку паступленняў.

Куды ідуць усе гэтыя немалыя грошы? Прыкладна столькі ж дзяржава вылучыла з рэспубліканскага бюджэту на падтрымку нацыянальнай эканомікі ў 2020 годзе — сума расходаў склала 3 млрд 494 млн рублёў. Гэта толькі крыху больш за тое, што дзяржава зарабіла на акцызах. Пры гэтым вялікая доля ад гэтых грошай ідзе на падтрымку часцяком стратных прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, адзначаюць эксперты «Нашых грошай».

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды8

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць