Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які заступіць на пасаду 20 студзеня, абвясціў у чацвер аб прызначэнні трох спецыяльных пасланнікаў, мэтай якіх будзе прасоўванне бізнесу ў Галівудзе.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/trymp_getty240722-ge4ob.jpg.webp)
У заяве, якую ён апублікаваў на сваёй платформе Truth Social, Трамп паведаміў, што для яго з'яўляецца вялікім гонарам прызначыць акцёраў Джона Войта, Мэла Гібсана і Сільвестра Сталонэ на пасадзе спецыяльных паслоў.
«Яны будуць служыць пры мне ў якасці спецыяльных пасланнікаў з мэтай вярнуць Галівуд, які за апошнія чатыры гады страціў шмат бізнэсу з-за замежных дзяржаў, — больш, лепш і мацней, чым калі-небудзь раней!» — напісаў палітык.
Трамп дадаў, што «гэтыя тры вельмі таленавітыя людзі будуць маімі вачыма і вушамі, і я зраблю тое, што яны прапануюць».
Ён таксама выказаў надзею, што іх намаганні прывядуць да «Залатога веку Галівуда» і ўмацуюць становішча ЗША ў цэлым.
Каментары