Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў новыя варыянты для перасялення жыхароў сектара Газы. Раней ён настойваў на іх размяшчэнні ў Егіпце і Іярданіі, але гэтыя краіны адмовіліся прымаць бежанцаў.
Цяпер разглядаюцца Марока, Самаліленд і Пунтленд — два паўаўтаномныя рэгіёны ў Самалі, піша Bild.
Гэтыя тэрыторыі эканамічна залежаць ад ЗША і маглі б атрымаць фінансавую дапамогу ў абмен на ўдзел у праекце. Аднак пакуль няма афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі, і сам Трамп не раскрыў, ці застаюцца гэтыя краіны прыярытэтнымі або разглядаюцца іншыя варыянты.
Тым часам у Вашынгтон накіроўваюцца кароль Іарданіі Абдала II і прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі. Чакаецца, што на перамовах яны пацвердзяць адмову сваіх краін прымаць перасяленцаў.
«Гэты план палітычна немагчымы для любой арабскай краіны», — заявіў адзін з арабскіх чыноўнікаў выданню Axios.
Трамп жа ўзмацняе ціск, каб дамагчыся згоды. Ён ужо заяўляў, што хоча знесці Газу і пабудаваць на яе месцы турыстычны рай — «Рыўеру Блізкага Усходу». Аднак пакуль у рэгіёне застаюцца тысячы баевікоў ХАМАС, суседнія краіны не гатовыя прымаць перасяленцаў, баючыся росту нестабільнасці.
Каментары