Вайна

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю

«Давайце будзем шчырымі, мы абодва ведаем, што гэтага не адбудзецца», кажа спецпрадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг.

Кіт Келаг. Фота: Mariam Zuhaib / AP

«Верагоднасць таго, што яны атрымаюць назад сваю ядзерную зброю, знаходзіцца дзесьці паміж малой і нулявой», — заявіў спецпрадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг у інтэрв'ю Fox News. — «Давайце будзем шчырымі, мы абодва ведаем, што гэтага не адбудзецца».

На пачатку тыдня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану зноў згадаў ядзерную зброю як гарантыю бяспекі Украіны.

«Вярніце нам ядзерную зброю, дайце нам ракетныя комплексы, партнёры дапамогуць нам фінансаваць мільённую армію, перамесціце свой кантынгент у тыя рэгіёны нашай краіны, дзе мы хочам стабільнасці, каб у людзей быў спакой», — сказаў Зяленскі.

Украіна адмовілася ад ядзернай зброі ў 1994 годзе ў межах Будапешцкага мемарандума. Дакумент, падпісаны Расіяй, Украінай, Вялікабрытаніяй і ЗША, прадугледжваў гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў абмен на адмову ад ядзернай зброі.

Каментары

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі12

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах15

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі12

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць