Вайна33

Зяленскі: Мы з Трампам гаварылі пра замарозку вайны

Прэзідэнт Украіны выказаўся наконт ідэі Дональда Трампа замарозіць вайну ў сённяшніх умовах.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo Efrem Lukatsky

Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з кандыдатам на пасаду канцлера Германіі ад хрысціянскіх дэмакратаў Фрыдрыхам Мерцам адказаў на пытанне, ці пагодзіцца Украіна на замарозку вайны.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што абмеркаваў гэтае пытанне з Трампам у Парыжы, піша УНІАН.

«Калі мы гаворым пра замарозку канфлікту, калі паміж намі, то мы пра гэта гаварылі. Я сказаў: што мы больш, чым хтосьці ў свеце хочам завяршэння вайны, і безумоўна, дыпламатычна завяршэнне вайны прынясе больш захавання жыццяў, і мы хочам гэтага», — адзначыў Зяленскі.

Пры гэтым у размове з Трампам і прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам украінскі лідар падкрэсліваў, што Пуцін не хоча міру.

«Перш за ўсё вы ўбачыце — Пуцін не хоча завяршэння гэтай вайны. Таму, яго трэба прымусіць. Прымусіць можна толькі, калі Украіна моцная. Украіна моцная перад любой дыпламатыяй — гэта моцная на полі бою армія, гэта пакеты са зброяй і да таго падобнае. Гэта дальнабойныя сістэмы, безумоўна І ATACMS, і Taurus, і Storm Shadow і Scalp — усё гэта нам вельмі патрэбна», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама дадаў, што Украіна чакае запрашэння ў NATO як адну з гарантый устойлівага міру.

«Цяпер мы не можам быць у NATO, але запрашэнне ў NATO можа быць», — мяркуе Зяленскі.

Ён дадаў, што мае намер пераканаць дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўзгадніць такое запрашэнне.

Каментары3

  • Васіль
    09.12.2024
    Так і ты ж не хочаш канца вайны. Ты пабудаваў дыктатуру, знішчыў свабоду слова і узурпаваў уладу. Але Трамп табе дапаможа правесьці чэсныя выбары)
  • Зеня
    09.12.2024
    зеня ты все еше трампізд ?
  • узкім ванькам
    09.12.2024
    Васіль, крэмлеботы тут як тут z крамлёўскімі наратывамі.

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў37

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць