Культура77

«Чаго вам не хапала? Жыві — не хачу!» Паглядзелі «Экстрэмісты» — новы спектакль «Купалаўцаў»

«Вольныя Купалаўцы» прэзентавалі ў Варшаве прэм’ерны спектакль «Экстрэмісты» па аднайменнай п’есе пісьменніцы Юліі Цімафеевай, для якой яна стала драматургічным дэбютам. «Наша Ніва» наведала пастаноўку, якую акцёры на чале з рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым здолелі паставіць за месяц.

Пастаноўка «Экстрэмісты». Фота: @kupalaucy

Галоўныя героі «Экстрэмістаў» — Саша і Ліза, маладзёны, якіх арыштавалі за выкананне музыкі на пратэстах у 2020 годзе. Абазнаны глядач адразу пазнае ў іх частку гурта Irdorath, тым больш іх музыка гучыць у спектаклі. І сапраўды, успаміны пра турэмны досвед Пятра Марчанкі і яго жонкі Юліі ляглі ў аснову тэксту — абое былі асуджаныя на паўтара года зняволення за тое, што «аднойчы выйшлі на вуліцы, узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі. Музыка стала іх злачынствам». Ролі пары выконваюць Сяргей Чуб і Кацярына Яворская.

Аб’ядноўваючай постаццю для закаханых, цалкам інфармацыйна і фізічна ізаляваных адно ад аднаго, робіцца яшчэ адна гераіня — Наста — у выкананні Зоі Белахвосцік — тая, хто піша абаім. Тая, хто не можа напісаць шмат, каб і не раззлаваць цэнзара, і не даць дадатковай глебы для перажыванняў тым, каму і так прыходзіцца нялёгка. Яе маналогі — вельмі паэтычныя, зрадні малітве, якая найперш гучыць за несправядліва затрыманых і асуджаных, але па выніку — за ўсю Беларусь. «Выганялі д'ябла ды не выгналі», — гучыць са сцэны тое нерэалізаванае, чаму, на жаль, не дапамаглі пакуль ні малітвы, ні дзеянні, ні ахвяры.

Тэме лістоў тут адведзеная досыць вялікая ўвага, бо яны — адзін з галоўных скарбаў як для тых, хто за кратамі, так і для тых, хто чакае ад родных любой вестачкі на волі. Праўда, для цэнзараў яны маюць нулявую каштоўнасць. Роўна як і пачуцці, укладзеныя ў выбар паштовак і падбор патрэбных словаў. Гэтую лінію тут добра вядзе акцёр Аляксандр Зелянко, шкадаванне на твары і ў голасе якога з’яўляецца толькі тады, калі ў лісце ён прачытвае пра загубленыя памідоры — вось гэта сапраўды трагедыя ў яго сістэме каардынат.

Зоя Белахвосцік і Аляксандр Гарцуеў на рэпетыцыі. Фота: @kupalaucy

У Зелянко ў пастаноўцы агулам — самая шырокая партытура персанажаў. Ён то супрацоўнік Акрэсціна, то старая бабуля-цэнзар, то сілавік у балаклаве. Усе яны пададзеныя камедыйна і заліхвацкі, у тым ліку для таго, каб разбавіць драматычны аповед. Ён рэкламуе харчаванне і ўмовы ўтрымання ў ізалятары так, яе гэта робіць найлепшы турагент ці вядучы аўкцыёну, заахвочваючы гледачоў уключацца і пляскаць у далоні. І калі б пры іншай тэме зала б ужо даўно адгукнулася, тут відавочна не можа: баліць.

Для беларусаў, дагэтуль з галавой пагружаных у навіны і рэпрэсіўны кантэкст, тут, хутчэй за ўсё, не будзе глабальных адкрыццяў. Спектакль крута паказваць замежнікам, тым жа палякам (у пастаноўкі ўжо ёсць польскія субтытры, што лагічна для прэм’еры ў Варшаве), для якіх тое, што для нас даўно ператварылася ў будзённасць, можа быць сапраўдным шокам. Сама аўтарка твора прызнаецца, што ад пачатку п’еса пісалася для замежнай публікі. Але і беларусам такая тэатральна-мастацкая форма транслявання дапамагае паглядзець на рэаліі з іншага ракурсу, пераадольваючы эфект замыленага вока.

Аляксандр Зелянко на рэпетыцыі. Фота: @kupalaucy

«Чаго вам не хапала? Жыві — не хачу!» — выкрыквае нямое пытанне персанаж Аляксандра Зелянко пад фінал, ужо ў балаклаве на твары. На жаль, неразуменне на гэтым узроўні і прыводзіць па выніку да таго, што адна група грамадзян працягвае ўдарнымі тэмпамі запісваць у «экстрэмісты» іншую, хаця ад сапраўднага экстрэмізму там нуль.

Спектакль яшчэ будзе ісці ў Варшаве на сцэне Драматычнага тэатра (Scena Przodownik Teatru Dramatycznego) 16 і 17 кастрычніка.

Каментары7

  • политзек
    16.10.2024
    Anatol Starkou, ну мы так и поняли, что у вас в методичках сейчас прописано свои испражнения писать на мове..
    но придет время и ваши кураторы наперегонки побегут списочки с вашими данными в дела подшивать.. вот мы и узнаем, что за говно скрывается за всякими "анатолями"...
  • Толік любіць старку
    16.10.2024
    Anatol Starkou, я вось не разумею, гэта несапраўдны Старкоў напісаў, або сапраўдны, але ў стане працяглага запою?
  • No
    16.10.2024
    Anatol Starkou, тваё прозвішча не Старкоў відаць, а Шарыкаў

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў37

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць