Генеральны дырэктар Telegram не плаціць сабе зарплату. Але ён усё роўна застаецца мільярдэрам.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/ap18103352341372-mj0ll.jpg.webp)
Павел Дураў. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana, File
Падчас допыту ў Парыжы Павел Дураў ацаніў свой гадавы заробак у адзін дырхам ААЭ, піша Le Monde. Гэта менш за адзін беларускі рубель. І гэта нібыта яго заробак за год.
Хоць Павел Дураў амаль нічога не плаціць сабе, генеральны дырэктар Telegram з'яўляецца мільярдэрам. Агульнае багацце Дурава ацэньваецца ў 9-15 млрд даляраў.
Пракуратура Парыжа, па даных Le Monde, спачатку прасіла ўсталяваць для Дурова заклад у памеры 20 млн еўра, але ў выніку знізіла суму да 5 млн.
Каментары
И это нормальная практика.