Меркаванні55

Што Лукашэнка можа атрымаць у абмен на Рыка Крыгера? Версія Фрыдмана

Бонусы не ад Германіі, а ад Расіі.

За Крыгера Лукашэнку могуць чакаць бонусы ад расійскага ўраду, мяркуе аналітык Фрыдман. Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

У эфіры ютуб-праграмы «Обычное утро» аналітык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі памілаваць немца Рыка Крыгера, асуджанага за «тэрарызм».

На погляд аналітыка, асноўныя бонусы ад гэтага Лукашэнка атрымае не ад нямецкага, а ад расійскага боку, які, мяркуе Фрыдман, цалкам спланаваў аперацыю з грамадзянінам Германіі.

Фрыдман дапускае, што справу з Крыгерам Лукашэнка разглядаў як магчымасць атрымаць бонусы ад Захаду ў выглядзе палітычнага прызнання. Напрыклад, каб яму пазваніў хтосьці з заходніх лідараў.

«Заўсёды, калі замежнікаў у Беларусі вызваляюць, неабходна, каб было прызнанне, быў званок. З беларускага боку гэта выглядае як комплекс непаўнавартасці — калі яны падкрэсліваюць, што немцам не патрэбны Крыгер, што яны з намі не звязваюцца. У перакладзе на рускую мову гэта гучыць як «пазвані мне, пазвані». Але ніякіх званкоў няма, нічога не назіраецца».

«У той жа час з расійскага боку за паспяховае выкананне аперацыі (а ў тым, што ён яе паспяхова выконвае, няма ніякіх сумневаў) ён атрымае нафту, удзячнасць з боку Пуціна і, магчыма, палітычную падтрымку, якая не перашкодзіць напярэдадні выбараў 2025 года», — разважае Фрыдман.

Каментары5

  • Нічога
    31.07.2024
    Ні чо га
  • Галя з Камароўкі
    31.07.2024
    Нічога цыган з гэтага не атрымае. Немцы не дурнейшыя за ЛуПу. А моль скажа, што гэты хлопец не спатрэбіўся, бо ен вырашыў абмяняць тых, каго сам без закону пасадзіў.
  • Андрусь
    31.07.2024
    Захоп нямецкага грамадзяніна і пагроза яго забіць каб выканаць сваі патрабаванні гэта цяжкае злачынства. Гэта не павінна астацца без сур'ёзнага адказу з боку Захаду

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў37

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць