Ідэя была, але ад яе адмовіліся.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/00ef0000-0a00-0242-1272-08d9adafc5f6_w1597_n_r1_st_s-yowyt.jpg.webp)
Былое СІЗА на Валадарскага. Арыштантаў перавялі ў Калядзічы. Фота: Радыё Свабода
Як гарадскія ўлады збіраюцца выкарыстоўваць комплекс пабудаванага ў пачатку XIX стагоддзя Пішчалаўскага замка на вуліцы Валадарскага, дзе яшчэ нядаўна размяшчаўся следчы ізалятар, расказаў Мінск-навінам галоўны мінскі архітэктар Віктар Гуцько.
Вядучы праграмы пацікавіўся: «У нас ёсць неафіцыйная інфармацыя, што ў Пішчалаўскім замку плануецца размясціць Нацыянальны гістарычны музей. Ці так гэта?»
— Так, сапраўды разглядалася такая магчымасць, але ад гэтай ідэі адмовіліся, размяшчэнне Нацыянальнага гістарычнага музея ў гэтым комплексе не плануецца, — удакладніў В.Гуцько.
— Сёння гарадскімі службамі вядзецца праца над тым, каб прыстасаваць гістарычны аб'ект пад іншыя функцыі.
Каментары
дайця пагадаю... усё будзе казіно?